Крывіч (часопіс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 16: Радок 16:
* Лескець С. Змест і канцэпцыя часопіса «Крывіч» // Куфэрак Віленшчыны. № 1(13), 2008.
* Лескець С. Змест і канцэпцыя часопіса «Крывіч» // Куфэрак Віленшчыны. № 1(13), 2008.



[[Катэгорыя:Беларускія часопісы]]


[[be-x-old:Крывіч (часопіс)]]
[[be-x-old:Крывіч (часопіс)]]

[[Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове]]

Версія ад 19:30, 9 студзеня 2011

Вокладка часопіса. №1, 1923.

«Крывіч», «Kryvič» — беларускі літаратурна-навуковы і грамадскі часопіс нацыянал-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1923 па сакавік 1927 у Коўне на беларускай мове.

Рэдактары В. Ластоўскі і К. Дуж-Душэўскі.

Часопіс ставіў за мэту «ня толькі абслужыць у роднай мове духовыя вымаганьні сярэдняга беларускага інтэлігента, але і прылажыць усіх высілкаў да адшуканьня шляхоў к самавызначэньню Беларусі ў сферы духовасьці» (1923, № 1). Вызначаўся разнастайнай тэматыкай, змястоўнасцю публікацый. Меў раздзелы: літаратурны (творы беларускага пісьменства, пераклады, пераважна адаптаваныя, з іншых моў), навукова-крытычны (шматлікія даследдванні ў галіне беларусазнаўства) «запіскі» (розныя звесткі пра беларусаў і іх гісторыка-культурную спадчыну), інфармацыйны (бібліяграфічныя агляды і водгукі). Змяшчаў агляды грамадска-палітычнага і нацыянал-культурнага жыцця беларусаў у БССР, Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і іншых. Закранаў пытанні гісторыі нацыянальнай культуры і асветы. Апублікаваў артыкулы пра Ф. Скарыну, Л. і С. Зізаніяў, А. Міцкевіча, Ф. Дастаеўскага; навуковы працы па мовазнаўстве Я. Станкевіча, па кнігазнаўстве А. Шлюбскага, літаратурна-крытычнае даследвванне А. Узнясенскага, пра паэтычную спадчыну М. Багдановіча; вершы Багдановіча, Цёткі; пераклады з Бібліі, твораў Ю. Аха, І. Білюнаса, Г. Гашптмана, С. Інгмана, Р. Куплінга, Р. Тагора, А. Талстога, О. Уайльда, А. Франса і іншых. Аўтар большасці матэрыялаў В. Ластоўскі, у іх ліку аповесць “Лабірынты”, артыкулы пра першабытную і сярэдневяковую айчыную гісторыю, успаміны пра Багдановіча, уражанні ад Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага праваісу і азбукі ў Мінску ў 1926, слоўнікавыя матэрыялы, тэрміналагічная лексіка па анатоміі, фізіялогіі, батаніцы, лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі (апрацаваны разам з Т. Іваноўскім, Дуж-Душэўскім). Асвятляў дзейнасць Камітэта паняволеных Польшчай нацый у Парыжы і Жэневе, выступаў супраць разгрому рэжымам Ю. Пілсудскага ў 1927 Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Змяшчаў рэцэнзіі на кнігі і часопісы, выдадзеныя на Беларусі.

Выйшіа 12 нумароў. Выданне спынілася з пераездам В. Ластоўскага ў БССР.

Гл. таксама

Літаратура

  • Вабішчэвіч А. «Крывіч» // ЭГБ, т.4. — Мн., 1997.
  • Лескець С. Змест і канцэпцыя часопіса «Крывіч» // Куфэрак Віленшчыны. № 1(13), 2008.