Аляксей Мікалаевіч Талстой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Талстой
руск.: Алексе́й Никола́евич Толсто́й
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883)[1] ці 10 студзеня 1883(1883-01-10)[2][1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лютага 1945(1945-02-23)[2][1] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Мікалай Аляксандравіч Талстой[d]
Маці Аляксандра Лявонцьеўна Бострам[d]
Жонка Наталля Васільеўна Крандзіеўская-Талстая[d]
Дзеці Мікіта Аляксеевіч Талстой[d] і Дзмітрый Аляксеевіч Талстой[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык
Гады творчасці з 1907
Кірунак сацыялістычны рэалізм
Жанр гістарычны раман[d] і навукова-фантастычная літаратура[d]
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Мікалаевіч Талстой (руск.: Алексей Николаевич Толстой; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі празаік і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.

Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Полн. собр. соч. Т. 1—15. М. 1946—53.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Жаўтухін. Мн., 1930.
  • Пётр Першы. Кн. 1. Мн., 1937.
  • Апавяданні Івана Сударава. Мн., 1946.
  • Дзяцінства Мікіты. Мн., 1960.
  • Залаты ключык. або Прыгоды Бураціна. Мн., 1971.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жакаў А. Р. Талстой // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.
  • Поляк Л. М. Алексей Толстой — художник. М., 1964.
  • Петелин В. В. Судьба художника: Жизнь, личность, творчество А. Н. Толстого. М. 1982.
  • Воспоммнання об А. Н. Толстом 2 изд. М., 1982.
  • Петелин В. В. Жизнь Алексея Толстого: «Красный Граф». М., 2001.