Анатоль Франс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Франс
Anatole France
Anatole France 1921.png
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Франсуа Анатоль Цібо
Дата нараджэння: 16 красавіка 1844(1844-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 12 кастрычніка 1924(1924-10-12)[1][4][…] (80 гадоў)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік
літаратурны крытык
Кірунак: вальнадумства[d]
Жанр: Навэла, Раман
Валодае мовамі: французская мова[2]
Мова твораў: французская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі: Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па літаратуры (1921)
Узнагароды:
Подпіс: Signature Anatole France.gif
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Анато́ль Франс[5] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акадэміі (з 1896).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L’Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п’ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps».

Выбраныя цытаты[правіць | правіць зыходнік]

  • «Іронія — гэта апошняя фаза расчаравання».
  • «Выпадак — гэта псеўданім Бога, які не жадае пад чымсьці асабіста падпісацца».
Анатоль Франс

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чырвоная лілея», Le lys rouge
  • «Сучасная гісторыя», Histoire contemporaine
  • «На белым камені», Sur la pierre blanche
  • «Жыццё Жанны д’Арк», Vie de Jeanne d’Arc
  • «Сад Эпікура», Le Jardin d'Épicure

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Богі прагнуць. Мн., 1940
  • Крэнкебіль. (2-выданне), Мн., 1940

На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М. Блісцінаў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Лилеева И. А. Франс // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 8.
  2. 2,0 2,1 2,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Anatole France
  4. 4,0 4,1 Франс Анатоль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1978. — Т. 28 : Франкфурт — Чага. — С. 7–8. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Поўнае напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.458.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Анатоль Франс