Слаіста-дажджавыя воблакі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|250px|Слаіста-дажджавыя воблакі '''Слаіста-дажджавыя воблакі''' (''Nimbostratus, Ns'') ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 08:48, 11 ліпеня 2011

Слаіста-дажджавыя воблакі

Слаіста-дажджавыя воблакі (Nimbostratus, Ns) — шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 8 км). Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных тэмпературах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй частцы воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найбольш магутныя па вертыкалі часткі франтальных воблачных сістэм.

3 іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж.