Экзістэнцыялізм: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др r2.4.6) (робат Дадаем: eu:Existentzialismo, hr:Filozofija egzistencije |
Luckas-bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат дадаў: mn:Экзистэнциализм |
||
Радок 94: | Радок 94: | ||
[[mk:Егзистенцијализам]] |
[[mk:Егзистенцијализам]] |
||
[[ml:അസ്തിത്വവാദം]] |
[[ml:അസ്തിത്വവാദം]] |
||
[[mn:Экзистэнциализм]] |
|||
[[my:ဖြစ်တည်မှုပဓာနဝါဒ]] |
[[my:ဖြစ်တည်မှုပဓာနဝါဒ]] |
||
[[nl:Existentialisme]] |
[[nl:Existentialisme]] |
Версія ад 05:54, 22 жніўня 2011
Экзістэнцыялізм (фр.: existentialisme ад лац.: exsistentia - існаванне) — філасофія існавання — кірунак у філасофіі ХХ стагоддзя, акцэнтуе сваю ўвагу на ўнікальнасці ірацыянальнага быцця чалавека. Экзістэнцыялізм развіваўся паралельна з роднаснымі напрамкамі персаналізму і філасофскай антрапалогіі, ад якіх ён адрозніваецца перш за ўсё ідэяй пераадолення (а не раскрыцця) чалавекам уласнай сутнасці і вялікім акцэнтам на глыбіні эмацыйнай прыроды.
У чыстым выглядзе экзістэнцыялізм як філасофскі кірунак ніколі не існаваў. Супярэчлівасць гэтага тэрміна зыходзіць з самога зместу «экзістэнцыі», бо яна па вызначэнні індывідуальная і непаўторная, азначае перажыванні асобна ўзятага індывіда, не падобнага ні на каго.
Гэтая супярэчлівасць з'яўляецца прычынай таго, што практычна ніхто з мысляроў, прылічаных да экзістэнцыялізму, фактычна не адносіў сябе да філосафаў-экзістэнцыялістаў. Адзіным, хто выразна выяўляў сваю прыналежнасць да гэтага напрамку, быў Жан-Поль Сартр. Яго пазіцыя была выкладзена ў дакладзе «экзістэнцыялізм - гэта гуманізм», дзе ён і распачаў спробу абагульніць экзістэнцыянальныя памкненні асобных мысляроў пачатку XX стагоддзя.
Гісторыя тэрміна
Адным з першых тэрмін «экзістэнцыйная філасофія» (ням.: Existenzphilosophie) увёў Карл Ясперс у 1931 у працы «Духоўная сітуацыя часу» "Духоўная сітуацыя часу" , а ў 1938 ён вынес яго ў назву асобнай працы. У якасці заснавальніка экзістэнцыяльнай філасофіі Ясперс называе Кіркегора . У 1939 пасля смерці рускага філосафа-эмігранта Льва Шастова выходзіць яго кніга «Кіргегард і экзістэнцыйная філасофія», аднак знаёмства Шастова з творчасцю Кіркегора адбылося толькі ў 1928, калі рускі мысляр напісаў усе свае асноўныя працы. У 1943 кнігу з такой самай назвай выпускае Ота Бальноў. Тэрмін «экзістэнцыялізм» выкарыстоўвае ў назве сваёй працы Жан-Поль Сартр (фр.: L'existentialisme est un humanisme, 1946), дзе экзістэнцыялізм падзелены на рэлігійны (Карл Ясперс, Габрыэль Марсель) і атэістычны (Марцін Хайдэгер).
Гісторыя і прадстаўнікі
У Расіі экзістэнцыялізм паўстаў напярэдадні Першай сусветнай вайны 1914 -1918:
У Нямеччыне экзістэнцыялізм паўстаў пасля Першай сусветнай вайны:
Знайшоў сваіх паслядоўнікоў у перыяд Другой сусветнай вайны 1939 -1945 у Францыі:
У 1940 -1950-я гады экзістэнцыялізм атрымаў распаўсюджанне і ў іншых еўрапейскіх краінах:
У ЗША ідэі экзыстэнцыялізму папулярызавалі:
- У. Лоўры
- У. Барэт
- Дж. Эдзі
- І. Ялом (экзыстэнцыйная псіхалогія )