Альбер Камю
Альбер Камю | |
Albert Camus | |
![]() |
|
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Жонка: | |
Дзеці: | |
Альма-матар: | |
Месца працы: | |
Літаратурная дзейнасць | |
Род дзейнасці: |
пісьменнік, філосаф, раманіст, журналіст, эсэіст, драматург, сцэнарыст, прафсаюзны дзеяч |
Кірунак: | |
Жанр: | |
Мова твораў: | |
Прэміі: | |
Узнагароды: | |
![]() |
|
![]() |
Альбер Камю (фр.: Albert Camus; 7 лістапада 1913, Мандаві, Алжыр, Францыя — 4 студзеня 1960, Вільблевен, Францыя) — французскі пісьменнік і філосаф, прадстаўнік экзістэнцыялізму. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1957.
Змест
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Алжырскі ўніверсітэт (1937). 3 1939 у Францыі. Займаўся журналістыкай, тэатральнай дзейнасцю.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Творчасць А. Камю ўмоўна падзяляюць на 3 перыяды: «абсурду» (зборнікікі філасофска-лірычных эсэ «Ніцво і твар», 1937; «Шлюбны баль», 1938; філасофскіх эсэ «Міф пра Сізіфа», 1942; раманы «Шчаслівая смерць», нап. 1938, выд. 1971; «Чужаніца», 1942; п'есы «Калігула», «Непаразуменне», абедзве 1944); «бунту» (раман «Чума», 1947; п'есы «Аблога», 1948; «Праведныя», 1950; філасофсека-гістарычны трактат «Чалавек, які бунтуе», 1951); «выгнання» (раман «Падзенне», 1956; зборнікі эсэ і апавяданняў «Лета», 1954, «Выгнанне і царства», 1957). Аўтар кніг «Злабадзённыя нататкі» (т. 1-3, 1950-58), «Шведскія прамовы» (1958), інсцэніровак твораў Ф. Дастаеўскага, У. Фолкнера і інш.
У творах пераважаюць тэмы абсурднасці існавання, адзіноты, закінутасці чалавека і адначасова яго адказнасці за свае паводзіны, непазбежнасці маральнага выбару. Філасофская глыбіня спалучаецца ў іх з моўным лаканізмам, амаль поўнай адсутнасцю метафар, рэмінісцэнцый.
Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]
Зыходны пункт філасофскіх разважанняў Альбера Камю — трагічнае перажыванне смерці Бога, абвешчанай у свой час Ф. Дастаеўскім і Ф. Ніцшэ. Для Камю яна азначала страту метафізічнага сэнсу жыцця чалавека. На яго думку, вопыт чалавечага існавання, якое непазбежна заканчваецца смерцю, прыводзіць мыслячую асобу да ўсведамлення абсурднасці зямнога быцця; аднак гэта не павінна абяззбройваць чалавека, і ён выбірае бунт супраць усіх багоў, які надае каштоўнасць індывідуальнаму жыццю. Чалавек мусіць жыць і дзейнічаць так, каб адчуць сябе шчаслівым у гэтым абсурдным свеце. Трагічны вопыт вайны і Супраціўлення прывёў А. Камю да эстэтыкі бунту, якая адраджала колішняе, антычнае значэнне л-ры і мастацтва, усёй духоўнай культуры, значэнне адзінства прыгажосці, дабра і справядлівасці ў жыцці як асобнага чалавека, так і ўсяго грамадства. Менавіта яны надаюць сэнс і веліч чалавечаму жыццю, творчасці і самой смерці; усведамленне абсурду прыводзіць да бунту, а бунт — да свабоды, у якой чалавек знаходзіць сэнс жыцця. Альбер Камю лічыў, што жыццё чалавека — гэта пастаянная і няспынная творчасць, магчымая толькі ва ўмовах свабоды; без свабоды няма творчасці і ўсяго таго, што складае асноўныя вымярэнні чалавечых каштоўнасцей.
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
- Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні / Альбэр Камю; Пер. і прадм. Зм. Коласа. — Мн.: Маст. літ., 1986.
- Міф пра Сізіфа. Выгнанне Гэлены. Чума (урывак) // Крыніца, 1994. № 11(5);
- Калігула // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995;
- Выбраныя творы / Альбэр Камю (пераклад з французскай мовы З. Коласа; прадмова І.Сая). — Мн.: Мастацкая літаратура, 2005. — 429, [2] с. — (Скарбы сусветнай літаратуры).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Albert Camus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Albert Camus // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Albert Camus // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 5,0 5,1 Albert Camus // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 6,0 6,1 Itaú Cultural Albert Camus // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 1987. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 7,0 7,1 Albert Camus // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 8,0 8,1 Albert Camus // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Камю Альбер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ 10,0 10,1 Todd O. Albert Camus. Une vie — Éditions Gallimard, 1996.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Акудовіч В. Камень Сізіфа // Крыніца. 1994. № 11(5);
- Білацэрківец Н. Ганебная «чалавечнасць» гісторыі // Крыніца. 1994. № 11(5);
- Лявонава Е. Дастаеўскі і Камю // Крыніца. 1994. № 11(5).
![]() |
Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |
|
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Алжыры
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Ёна
- Пахаваныя ў Францыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Постаці французскай філасофіі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Загінулі ў аўтамабільных катастрофах