Карл Тэадор Ясперс
Карл Тэадор Ясперс | |
---|---|
ням.: Karl Theodor Jaspers | |
Дата нараджэння | 23 лютага 1883[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1969[3][1][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Gertrud Jaspers[d][7] |
Род дзейнасці | філосаф, псіхіятр, урач, багаслоў, выкладчык універсітэта, пісьменнік, псіхолаг |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Школа/традыцыя | Экзістэнцыялізм, Неакантыянства |
Кірунак | Заходняя філасофія |
Перыяд | Філасофія XX ст. |
Асноўныя інтарэсы | Псіхіятрыя, тэалогія, філасофія гісторыі, філасофія рэлігіі, Філасофія палітыкі |
Зведалі ўплыў | Жан-Поль Сартр, Альбер Камю |
Вядомыя вучні | Hannah Arendt[d] і Hermine Speier[d] |
Член у | |
Прэміі |
прэмія Гётэ[d] (1947) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карл Тэадор Ясперс (ням.: Karl Theodor Jaspers; 23 лютага 1883, Ольдэнбург - 26 лютага 1969, Базель, Швейцарыя) — нямецкі філосаф, псіхолаг і псіхіятр, адзін з галоўных прадстаўнікоў экзістэнцыялізму.
3 1908 г. асістэнт псіхіятрычнай бальніцы ў Гайдэльбергу, з 1921 г. прафесар філасофіі ў Гайдэльбергскім універсітэце. У 1937 г. адхілены ад выкладання, вярнуўся да яго ў 1945 г. 3 1948 г. выкладаў у Базельскім універсітэце.
У псіхіятрыі кіраваўся біяграфічным метадам; разглядаў хваробу не як працэс распаду чалавечай асобы, а ў сувязі з гісторыяй жыцця, з пошукам чалавекам уласнай індывідуальнасці («Агульная псіхапаталогія», 1913). Некаторыя яго працы прысвечаны праблемам патаграфіі — псіхапаталагічнаму аналізу эвалюцыі знакамітых асоб (Ю. А. Стрындберг, В. ван Гог, Ф. Ніцшэ).
У 1920—30-я гг. К. Ясперс стварыў уласны варыянт экзістэнцыяльнай філасофіі, дзе філасофію вызначыў не як стварэнне пэўнай сістэмы, а як адкрыты духоўны працэс, што высвятляе становішча чалавека ў свеце. Асноўныя катэгорыі яго філасофіі — экзістэнцыя, трансцэндэнцыя, сітуацыя, гістарычнасць, камунікацыя. Сэнс экзістэнцыі ён бачыў у свабодзе. Быццё ў філасофіі К. Ясперса паўстае як прадметнае быццё, экзістэнцыя і трансцэндэнцыя (Бог). Мысленне, спалучанае з прадметным быццём, ёсць «арыентацыя ў свеце», філасафаванне пра экзістэнцыю паўстае як яе «прасвятленне» («Розум і экзістэнцыя», 1935). Праблемы быцця, пазнання і чалавека К. Ясперс разглядаў з пункту гледжання гістарычнасці, пад якой ён разумеў незаменнасць, непаўторнасць, канчатковасць чалавечай асобы. Адрозненне філасофскай веры ад рэлігійнай бачыў у тым, што першая заснавана на штодзённым досведзе любога чалавека, а другая не можа быць агульназначнай, бо заснавана на адкрыцці.
К. Ясперс стварыў сваю ўласную канцэпцыю гісторыі, заснаваную на ідэях гістарычнай цэласнасці і адзінстве чалавецтва. Ён акрэсліў 4 «зрэзы» гісторыі: дагістарычны перыяд (авалоданне людзьмі мовай, прыладамі працы і агнём); старажытныя культуры; «вось сусветнага часу» (VIII—II стст. да н.э.), ад якога толькі пачынаецца сусветная гісторыя; станаўленне навукова-тэхнічнай цывілізацыі («Еўропа XVII—XX ст.; «філасофія». Т. 1—3, 1931—32).
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная псіхапаталогія /ISBN 5-88001-021-Х (Allgemeine Psychopathologie, 1913)
- Псіхалогія светапогляду (Psychologie der Weltanschauungen, 1919);
- Духоўная сітуацыя эпохі (1931);
- Філасофія (Philosophie, 3 Bd., 1932);
- Экзістэнцыйная філасофія (1938);
- Праблема нямецкай віны (Die Schuldfrage. Ein Beitrag zur deutschen Frage, 1946);
- Пра ісціну (Von der Wahrheit, 1947);
Зноскі
- ↑ а б Saner H. Karl Jaspers // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Karl Jaspers // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ясперс Карл // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ The Life of Hannah Arendt
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Bakewell S. Au café existentialiste — Éditions Albin Michel, 2018. — P. 489. — ISBN 978-2-253-25783-7
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сідарэнка І. Ясперс // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Ольдэнбургу
- Памерлі 26 лютага
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Базелі
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Лаўрэаты прэміі Эразма
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Германіі