Дзмітрый Іванавіч Даўгяла: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
|Подпіс = |
|Подпіс = |
||
|Дата нараджэння = 1.11.1868 |
|Дата нараджэння = 1.11.1868 |
||
|Месца нараджэння = в. [[Вёска Казьяны|Казьяны]] [[Гарадоцкі павет|Гарадоцкага павета]] [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]] (суч. [[ |
|Месца нараджэння = в. [[Вёска Казьяны|Казьяны]] [[Гарадоцкі павет|Гарадоцкага павета]] [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]] (суч. [[Шумілінскі раён]], [[Віцебская вобласць]], [[Беларусь]]) |
||
|Дата смерці = 1942 |
|Дата смерці = 1942 |
||
|Месца смерці = с. Пахта-Арал, [[Чымкенцкая вобласць]], [[Казахстан]] |
|Месца смерці = с. Пахта-Арал, [[Чымкенцкая вобласць]], [[Казахстан]] |
Версія ад 00:33, 30 жніўня 2011
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1868 |
Месца нараджэння | в. Казьяны Гарадоцкага павета Віцебскай губерні (суч. Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) |
Дата смерці | 1942 |
Месца смерці | с. Пахта-Арал, Чымкенцкая вобласць, Казахстан |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архівіст, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя, археаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат навук |
Альма-матар | Пецярбургская духоўная акадэмія |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Іванавіч Даўгяла (20 кастрычніка (1 лістапада) 1868, в. Казьяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ. (цяпер Шумілінскі раён Віцебскай вобласці) — 1942 ?, Казахстан; Крыптанімы: Д. Д., Дм. Д.), беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі.
Скончыў Віцебскую семінарыю і Пецярбургскую духоўную акадэмію (1894). Выкладаў у Віцебску ў семінарыі і мужчынскай гімназіі. З 1897 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. У 1903 пераехаў у Вільню, дзе працаваў у аб'яднаным Архіве старажытных актаў, выкладаў у навучальных установах. У 1906 рэдагаваў газэту «Белая Русь». У 1906—1915 член Віленскай археаграфічнай камісіі, з 1913 яе старшыня. Рэдактар «Записок Северо-Западного отдела Русского географического общества» (1910—1914), апублікаваў у іх шэраг прац па гісторыі Беларусі. Пасля эвакуацыі з Вільні ў 1915 — у Магілёўскім архіве. Удзельнічаў ва Усебеларускім кангрэсе 1917. З 1921 загадчык Магілёўскага губернскага архіва. З 1925 супрацоўнік Інбелкульта, дацэнт БДУ, з 1929 дырэктар бібліятэкі БелАН, у 1937 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі БелАН. Найбольшую вядомасць Даўгяле прынесла яго археаграфічная праца — падрыхтоўка і выданне зборнікаў дакументаў: «Историко-юридические материалы…» (т. 27-32, Віцебск, 1899—1906), «Акты, издаваемые Виленской комиссией…» (т. 32-37, Вільня, 1907—1912), «Беларускі архіў» (т. 1-3, Мн., 1927—1930), «Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распаду феадалізму» (т. 1-2, Мн., 1934—1935), «Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах» (т. 1, Мн., 1936). Арыштаваны 10 снежня 1937; пастановай пазасудовых органаў ад 11 верасня 1939 высланы ў Казахстан на 5 гадоў. Памёр у ссылцы. Рэабілітаваны 9 чэрвеня 1964.
Творы
- Радошковичи, заштатный город Виленской губернии. Вильна, 1907;
- З гісторыі беларускага пісьменства XVII ст. Мн., 1927;
- Літоўская Мэтрыка і яе каштоўнасьць для вывучэньня мінуўшчыны Беларусі. Рыга, 1933.
Літаратура
- Улащик. Очерки;
- ЭГБ, т. 3;
- Возвращенные имена.
Крыніцы
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.