Іодзіма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іодзіма
яп. 硫黄島
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча20,6 км²
Насельніцтва400 чал.
Шчыльнасць насельніцтва19,42 чал./км²
Размяшчэнне
24°46′ пн. ш. 141°18′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Іодзіма (Ціхі акіян)
Іодзіма
Іодзіма
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іо́дзіма, таксама Іо́та (яп.: 硫黄島, літаральна «серны востраў») — найбуйнейшы востраў у групе астравоў Кадзан. Уваходзіць у склад Японіі. Тэрыторыя — 20,6 км². Насельніцтва прадстаўлена служачымі японскай ваеннай базы (каля 400 чал.).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Узбярэжжа

Востраў Іодзіма — цэнтральны ў групе астравоў Кадзан. Знаходзіцца ў 210 км на паўднёвы захад ад суседніх астравоў Агасавара і ў 1223 км на поўдзень ад Токіа. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 8,7 км. Найбольшая шырыня — 4,74 км.

Востраў з’яўляецца часткай стромых уцёсаў кратэра вулкана Іодзіма, якія ўзвышаюцца да 166 м. Вулкан з’яўляецца актыўным, і востраў працягвае рост над ўзроўнем акіяну (прыкладна 25 см у год). Даследаванні, якія праводзіліся пасля 1968 г. паказалі, што цэнтральная частка вострава, наадварот, прасядае.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня вагаецца ад +17 °C да +22 °C, ліпеня — ад 26 °C да 30 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1382 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Яшчэ ў канцы XIX ст. большая частка Іодзімы была пакрыта вулканічным попелам з рэдкімі купінамі травы. Нягледзячы на дастатковую колькасць ападкаў, кіслотныя пясчаныя глебы ўсмоктвалі вільгаць і не спрыялі развіццю флоры. У цяжкай працы каланісты здолелі апрацаваць зямлю і стварылі сістэму ірыгацыі. На Іодзіме вырошчвалі цукровы трыснёг, лімоннік, коку, ананасы і іншыя расліны.

Падчас II Сусветнай вайны цывільнае насельніцтва пакінула востраў, тут вяліся жорсткія баі. Пасля заканчэння ваенных дзеянняў значная частка культурных раслін загінула. У наш час востраў пакрыты ксерафітнымі травамі і хмызнякамі.

Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна птушкамі. Але навакольныя воды насяляюць кіты, дэльфіны, галаваногія і г. д.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыял у гонар ахвяр бітвы за Іодзіму

Востраў Іодзіма быў адкрыты ў 1779 г. Джэймсам Кукам. У 1891 г. увайшоў у склад Японіі. Японскія перасяленцы здабывалі на ім серу, стварылі плантацыі цукровага трыснягу і кокі. Падчас II Сусветнай вайны цывільнае насельніцтва было прымусова выселена, а востраў пераўтвораны ў буйную ваенную базу. Было пабудавана каля 18 км падземных тунэляў.

З 1944 г. амерыканскія войскі вялі абстрэл Іодзімы. З 19 лютага 1945 г. да 26 сакавіка 1945 г. праводзілася буйная ваенная аперацыя, якая скончылася захопам вострава амерыканцамі. У бітве за Іодзіму загінула 6800 амерыканскіх салдат. Страты японцаў дакладна не вядомы. Мяркуецца, што яны дасягалі 17 845 — 21 570 чал. Толькі 216 японскіх салдат трапілі ў палон.

У 19451968 гг. Іодзіма знаходзілася пад кантролем амерыканскіх ваенных. Пасля вяртання вострава ў склад Японіі тут была пабудавана буйная японская ваенная база, якая мае ўласны ваенны аэрадром і метэаралагічную станцыю. 663 га да нашых дзён займаюць амерыканскія ваенныя. Мяркуецца, што на Іодзіме знаходзіцца частка ядзернай зброі ЗША. Наведванне вострава цывільнымі грамадзянамі абмежавана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]