Ірына Міхайлаўна Дубянецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Міхайлаўна Дубянецкая
Дата нараджэння 23 мая 1964(1964-05-23) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі
Род дзейнасці філосаф
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Член у

Ірына Міхайлаўна Дубянецкая (нар. 23 мая 1964, Мінск) — доктар багаслоўя[1]. Дачка выдаўца і пісьменніка Міхася Дубянецкага, сястра паэткі Галіны Дубянецкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і беларускага перакладчыка Міхаіла Дубянецкага[1]. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры, выкладала на філалагічным факультэце БДУ, у Інстытуце замежных моў, Акадэміі мастацтваў. У канцы 1980-х з'яўляўся удзельнікам таварыства «Талака»[2][3], якое займалася адраджэннем беларускай культуры. Адна з ініцыятараў пачатага ў 1989 годзе руху за адраджэнне Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Разам з сябрамі ў 1990 годзе заснавала часопіс «Унія»[1], была яго галоўным рэдактарам.

Разам з Каралінай Мацкевіч з 1992 года вучылася ў Лонданскім місіянерскім інстытуце, дзе яны былі першымі свецкімі жанчынамі-студэнтамі. У 1997—2005 гадах вучылася ў Лёвенскім каталіцкім універсітэце, дзе атрымала ліцэнзіят у арыенталістыцы (біблейскія студыі) і, у 2005 годзе, абараніла доктарскую дысертацыю «Космас і хаос у яўрэйскай Бібліі і міфалогіях старажытнага Блізкага Усходу», і такім чынам стала першай беларускай жанчынай, якая дасягнула ступені доктара сакральнай тэалёгіі.[4]

Валодае іўрытам, грэчаскай, арамейскай, угарыцкай, фінікійскай[1] і іншымі мовамі старажытнага Блізкага Усходу.

Выкладае ў Беларускім калегіуме і вядзе школу Бібліі для дарослых. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Захапляецца музыкай Хільдэгарды Бінгенскай, музыкай англійскага барока і фламандскіх поліфаністаў.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Блізкага Усходу. Піша вершы.

Зноскі

  1. а б в г Даведка рэдакцыі да артыкула І. Дубянецкай «Айцец» // Наша Ніва № 32 (241), 6 жніўня 2001 г.
  2. Ірына Дубянецкая: Сяржук ішоў з самым цяжкім заплечнікам наперадзе грамады і яшчэ пры гэтым сьпяваў. Радыё Свабода (8 красавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  3. Аляксандр Тамковіч. Пачатак уласных праектаў. Пачаткі Ірыны Дубянецкай. Новы Час (12 сакавіка 2017). Праверана 7 сакавіка 2019.
  4. Дубянецкая, Ірына. Будучыня не прадказваецца, будучыня ствараецца . Радыё Свабода (28 красавіка 2012). Праверана 28 чэрвеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Даведка рэдакцыі да артыкула І. Дубянецкай «Айцец» // Наша Ніва № 32 (241), 6 жніўня 2001 г.