Перайсці да зместу

Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Міхаіл Дубянецкі)
Міхаіл Фёдаравіч Дубянецкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 красавіка 1927(1927-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1990(1990-09-03) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Галіна Дубянецкая і Ірына Дубянецкая
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Міхаіл (Міхал, Міхась) Фёдаравіч Дубянецкі (4 сакавіка 1927, в. Востраў, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка — 3 верасня 1990, Мінск) — беларускі пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984). Брат філосафа, палітолага і публіцыста Станіслава Дубянецкага. Бацька паэтэсы Галіны Дубянецкай і філосафа, тэолага Ірыны Дубянецкай.

Нарадзіўся 4 красавіка 1927 года ў в. Востраў Пінскага павета Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (цяпер — Пінскі раён, Брэсцкая вобласць)

Вучыўся ў Востраўскай сямігадовай польскай школе, а ў 1938—1939 гадах — у адной з гімназій Познані (Польшча). У верасні 1944 года скончыў кароткатэрміновыя настаўніцкія курсы ў Пінску і працаваў настаўнікам пачатковых класаў Лемяшэвіцкай няпоўнай сярэдняй школы Пінскага раёна.

У 1945—1951 гадах служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Пінскім райкаме КПБ (1951—1952). Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1956). У 1956—1961 гадах — загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Ганцавіцкага райкама КПБ, намеснік рэдактара ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Адначасова з працай у газеце завочна скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС (1960) па спецыяльнасці «Журналістыка».

З 1961 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Беларусь», загадчыкам рэдакцыі эканамічнай літаратуры, галоўным рэдактарам выдавецтва «Ураджай». У 1968—1975 гадах — інструктар сектара друку ЦК КПБ. З 1975 года — адказны сакратар-намеснік галоўнага рэдактара Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У 1979—1986 гадах — дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Памёр 3 верасня 1990 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

З 1964 года выступаў як перакладчык з рускай, польскай і ўкраінскай моў. У яго перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Д. Граніна, В. Распуціна, С. Жаромскага, Г. Цюцюнніка, зборнік украінскіх апавяданняў, «Блакадная кніга» А. Адамовіча і Д. Граніна, паасобныя творы В. Жукроўскага, С. Мрожака, У. Салаухіна, Ю. Шчэрбака і інш. Ініцыятар стварэння шматтомных выданняў нацыянальнай літаратуры і фальклору, выпуску твораў беларускіх класікаў, замежнай перакладной літаратуры, маладых паэтаў і пісьменнікаў. Абараняў ад чыноўніцкага свавольства і цэнзуры лепшыя творы беларускіх пісьменнікаў (В. Адамчыка, У. Караткевіча, А. Карпюка, П. Панчанкі, І. Чыгрынава, А. Разанава, Л. Дранько-Майсюка і інш.). У 1982 годзе яму ўдалося дабіцца завяршэння выдання чатырохтомнага збору твораў В. Быкава і ўключэння ў яго раней забароненай ЦК КПСС аповесці «Мёртвым не баліць». Аўтар дакументальна-публіцыстычнага эсэ «„Злое вогнішча“: Да гісторыі выдання аповесці В. Быкава „Мёртвым не баліць“» і мемуараў, апублікаваных (пасмяротна) у часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама артыкулаў у айчынным і замежным перыядычным друку.

Грамадская праца

[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з пачынальнікаў нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі ў 1980-х — пачатку 1990-х гг. Старшыня гісторыка-мемарыяльнай камісіі Беларускага фонду культуры. У ліпені 1988 года разам з З. Пазняком, А. Лукашуком і іншымі заснаваў «Камітэт-58» (назва паходзіць ад 58-га артыкула Крымінальнага кодэксу РСФСР) з мэтай арганізацыі грамадскага руху па выяўленні сталінскіх злачынстваў супраць беларускага народа. Член Грамадскай рады гісторыка-асветнага таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі» і Аргкамітэта па стварэнні Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне» (разам з В. Быкавым, З. Пазняком, А. Трусавым і іншымі), утвораных на Усебеларускім устаноўчым сходзе прадстаўнікоў грамадскасці 19 кастрычніка 1988 года. На Устаноўчым з’ездзе, які адбыўся ў Вільні 24—25 чэрвеня 1989 года, абраны сябрам Сойму БНФ.

  • Злое вогнішча: Да гісторыі выдання аповесці Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» // Полымя. — 1999. — № 2. — С.161—191.
  • «Трэба рызыкаваць…» // Полымя. — 2001. — № 10—12; 2002. — № 1—4 (дзённікі 1979—1984 гадоў).
  • «Трэба рызыкаваць…»: Дзённікавыя запісы 1985—1988 гадоў. — Дзеяслоў. — 2008. — № 6 (37); 2009. — № 1—6 (38—43); 2010. — №.1—5 (44—48).
  • Сцежка без канца: апавяданні / Пер. з укр. — Мн.: Маст. літ., 1980. — 352 с.
  • Распуцін В. Жыві і помні: аповесць / Пер. з рус. — Мн.: Маст. літ., 1982. — 235 с.
  • Цюцюннік. Клімко: аповесць / Пер. з укр. — Мн.: Маст. літ., 1982.
  • Гранін Д. Гэта дзіўнае жыццё: аповесці і апавяданні / Пер. з рус. — Мн.: Маст. літ., 1983. — 301 с.
  • Адамовіч А., Гранін Д. Блакадная кніга / Пер. з рус. — Мн.: Маст. літ., 1985. — 524 с.
  • Жаромскі С. Верная рака: аповесць, апавяданні, абразкі / Пер. з польск. — Мн.: Маст. літ., 1985. — 302 с.

Зноскі

  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т.2 / Пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн: БелЭн, 1993. — С. 391—392.
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літ., 1994. — С. 189—190.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т 6. — Мн.: БелЭН, 1998. — С. 250.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ганцавіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 414—415.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. — Мн.: БЕЛТА. — 2003. — С. 489—491.
  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991 / Даведнік. — Менск: АНГ, 1999. — 33—35.
  • Нонканфармізм у Беларусі: 1953—1985: Даведнік. Т.1. Аўтар-укладальнік А.Дзярновіч. — Мн.: Athenaeum, 2004. — C. 76—79.
  • Арлоў У. Імёны Свабоды. — 2-е выд. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2009. — С. 386—387.
  • Гардзей В. На далёкіх і блізкіх скрыжаваннях // Паміж Бобрыкам і Ланню: Ганцаўшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка. — Мн: Маст. літ., 2007. — С.166—174.