ФК Валансьен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валансьен
Поўная назва Valenciennes Football Club
Заснаваны 1913
Горад Валансьен, Францыя
Стадыён Стад дзю Эно
Умяшчальнасць: 25 172
Прэзідэнт Эдзі Здзех[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 2
2021/22 16 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Валансьен» (фр.: Valenciennes FC) — французскі футбольны клуб, які размяшчаецца ў горадзе Валансьен, на поўначы краіны. Клуб быў заснаваны ў 1913 годзе і ў цяперашні час выступае ў Лізе 2, другім дывізіёне французскага футбола. Свае хатнія матчы «Валансьен» праводзіць на нядаўна пабудаваным стадыёне «Стад дзю Эно», які размешчаны ў межах горада[1].

«Валансьен» першапачаткова меў назва Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA), які праіснаваў 80 гадоў, пасля чаго клуба атрымаў сваю цяперашнюю назву. «Валансьен» рэгулярна выступае то ў Лізе 1, то ў Лізе 2, аднак чэмпіянат Францыі гэтак ніколі не скарыўся клубу. Акрамя таго «Валансьен» выступаў у Нацыянальным чэмпіянаце і, нават, у аматарскім чэмпіянаце Францыі, у якім апошні раз клуб перамагаў у 1998 годзе. У 1951 годзе клуб першы і апошні раз дайшоў да фіналу Кубка Францыі.

З 2004 па 2011 гады «Валансьен» знаходзіўся пад старшынствам Фрэнсіса Дэкур’е, былым палітыкам, які служыў у якасці члена Еўрапейскага парламента ў рамках сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1994—1999 гадах, а потым ад Саюза французскай дэмакратыі ў 1999—2004 гадах[2]. У 2011 годзе Дэкур’е пакінуў пасаду, якую заняў Жан-Раймон Легран.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Валансьен» быў заснаваны ў 1913 годзе групай маладых людзей. У сувязі з абмежаванымі фінансавымі рэсурсамі клуба і яго фарміраваннем напачатку Першай сусветнай вайны, «Валансьен» шукаў кансалідацыю паміж мясцовымі клубамі горада. зліццё было завершана ў 1916 годзе, а клуб атрымаў назву Union Sportive de Valenciennes Anzin (USVA). Пасля зліцця новы клуб правёў наступныя пятнаццаць гадоў гуляўчы ў мясцовым чэмпіянаце. У ліпені 1930 года Нацыянальны савет Федэрацыі футбола Францыі прагаласаваў у падтрымку прафесіяналізму ў французскім футболе. «Валансьен», пад кіраўніцтвам прэзідэнта Ле Мітуа, дасягнуў прафесіянальнага статуса ў 1933 годзе, пасл ячаго атрымаў права выступу ў другім дывізіёне.

Першы сезон другога дывізіёна «Валансьен» скончыў на сёмым месцы ў сваёй групе. На наступны сезон, калі дзве групы лігі былі аб’аднаныя ў адну, клуб заняў другое месца і прасунуўся ў выніку ў першы дывізіён. На працягу гэтага перыяду клуб асабліва абапіраўся на замежных ігракоў, як англічан Пітэра Гібсана і Джорджа О’Даўда і ігракоў нямецкага паходжання Эдуара Вагі і Ігнацы Кавальчыка. У першы сезон выступа ў вышэйшай лізе «Валансьен» заняў 15 месца і зноў патрапіў у другі дывізіён. Клуб скончыў чэмпіянат з роўный колькасцю пунктаў з клубам «Рэд Стар Парыж», аднак з-за меншай колькасці перамогаў і розніцы мячоў «Валансьен» вылецеў у ніжэйшую лігу. Пасля вылету клуб змяніў прэзідэнта, новую пасаду заняў Цюрбо. У клуб быў закліканы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі Эрнест Лібераці, што і прынесла поспех клуба, гэта значыць «Валансьен» зноў прасунуўся ў вышэйшую лігу ў 1937 годзе. Тым не менш, на наступны сезон клуб зноў вылецеў з лігі, заняўшы ў сезоне 1937/38 апошні радок турнірнай табліцы. З-за пачатку Другой сусветнай вайны, «Валансьен» вярнуўся да аматарскага статусу і правёў тры сезоны ў ваенных аматарскіх лігах.

Зноскі

  1. «Nungesser II inauguré avec l’Ajax d’Amsterdam» Архівавана 22 верасня 2012.. Le Parisien
  2. «Francis DECOURRIÈRE»(недаступная спасылка). European Parliament.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]