ФК Фенербахчэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фенербахчэ
Fenerbahçe.png
Поўная назва Fenerbahçe Spor Kulübü
Мянушкі жоўтыя канаркі
Заснаваны 3 мая 1907
Горад Стамбул, Турцыя
Стадыён Шукру Сараджаглу
Умяшчальнасць: 50 530
Прэзідэнт Йылдырым Алі Коч[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фенербахчэ» (турэцк.: Fenerbahçe Spor Kulübü) — турэцкі футбольны клуб з горада Стамбул. Акрамя футбольнага клуба ў спартыўнае аб’яднанне «Фенербахчэ» ўваходзяць валейбольны і баскетбольны клубы, секцыі лёгкай атлетыкі, боксу, веславання і паруснага спорту.

Клуб быў заснаваны мясцовымі жыхарамі ў 1907 годзе. На цяперашні момант «Фенербачхэ» з’яўляецца адным з самых паспяховых і папулярных клубаў Турцыі. Паводле традыцыйных колераў клуб мае мянушку «жоўтыя канаркі» (турэцк.: Sarı Kanaryalar), свае хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне Шукру Сараджаглу, які размяшчаецца ў азіяцкай частцы Стамбула.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Фенербахчэ» быў заснаваны ў 1907 годзе ў раёне Кадыкёй у Стамбуле мясцовымі жахарамі, як беем Зія Сангюленам, Аятулой Беем і Энверам Нечыпам Аканерам. Гэтае спартыўнае таварыства быў створана таемна, каб не патрапіць у непрыемнасці за строгіх законаў Асманскай імперыі. Паводле правілаў султана Абдул-Хаміда II, турэцкай моладзі было забаронена ствараць клубы і гуляць у англійскую гульню футбол. Зія Сангюлен быў абраны першым прэзідэнтам клуба, Аятула Бей стаў першым генеральным сакратаром клуба, а Энвер Нечып Аканер быў прызначаны на пасаду капітана клуба[1]. Маяк, які размяшчаўся ла мыса Фенербахчэ аказаў вялікі ўплыў на дызайн першапачатковай эмблемы клуба, які насіў жоўты і белы колеры нарцысаў, якая раслі вакол маяка. Такім чынам першая форма ўтрымлівала колеры гэтай расліны, гэта значыць жоўта-белыя палосы[1]. У далейшым у 1910 годзе лагатып клуба быў перапрацаваны Зія Сангюленам, які змяніў колеры на жоўты і цёмна-сіні, якія і на сённяшні момант можна пабачыць на выяве эмблемы клуба.

Дзейнасць таварыства «Фенербахчэ» знаходзілася на нелегальным становішчы да рэформы 1908 года, калі, паводле новага закону, усе футбольныя клубы былі афіцыйна зарэгістраваны на законных падставах[1]. «Фенербахчэ» ўступіў у лігу Стамбула ў 1909 годзе, заняўшы пятае месца ў першы год спаборніцтваў.

«Фенербахчэ» гуляў супраць супрацоўнікаў Каралеўскага ваенна-марскога флоту, які акупаваў Стамбул падчас Турэцкай вайны за незалежнасць. Некаторыя брытанскія салдаты фарміравалі свае футбольныя каманды ў Турцыі, якія мелі асаблівыя назовы, як «Эсекс Энжынірз» (англ.: Essex Engineers), «Айрыш Гўардс» (англ.: Irish Guards), «Грэнадэрз» (англ.: Grenadiers) і «Артылеры» (англ.: Artillery). Гэтыя каманды гулялі адзін супраць аднаго і супраць мясцовых футбольных клубаў Стамбула. Фенербахчэ атрымліваў перамогі ў шмат з якіх гэтых матчаў[2].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён Турцыі (19):

  • 1959, 1961, 1964, 1965, 1968, 1970, 1974, 1975, 1978, 1983,
  • 1985, 1989, 1996, 2001, 2004, 2005, 2007, 2011, 2014

Уладальнік Кубка Турцыі (7):

  • 1968, 1974, 1979, 1983, 2012, 2013, 2023

Уладальнік Суперкубка Турцыі (9):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990, 2007, 2009, 2014

Уладальнік Балканскага кубка:

  • 1967

Уладальнік Кубка Атацюрка (2):

  • 1964, 1998

Уладальнік Кубка Прэзідэнта Турцыі (6):

  • 1968, 1973, 1975, 1984, 1985, 1990

Чэмпіён Стамбула (16):

  • 1912, 1914, 1915, 1921, 1923, 1930, 1933, 1935, 1936, 1937,
  • 1944, 1947, 1948, 1953, 1957, 1959

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2 Турцыя Аб Чаглар Сёюнджу 1996
4 Турцыя Аб Сердар Азіз 1990
5 Турцыя ПА Ісмаіл Юксек 1999
6 Гана Аб Александэр Джыку 1994
7 Турцыя Аб Ферды Кадыаглу 1999
8 Турцыя ПА Мерт Хакан Яндаш 1994
9 Боснія і Герцагавіна Нап Эдзін Джэка (капітан) 1986
10 Сербія Нап Душан Тадзіч 1988
11 Англія Нап Раян Кент 1996
14 Бразілія Аб Луан Перыс 1994
15 Нарвегія Нап Джошуа Кінг 1992
16 Турцыя Аб Мерт Мюлдзюр 1999
17 Турцыя ПА Ірфан Кахведжы 1995
Паз. Імя Нар.
19 Італія Аб Леанарда Банучы 1987
20 Турцыя Нап Джэнгіз Юндэр 1997
21 Нігерыя ПА Брайт Асаі-Самуэл 1997
23 Бельгія Нап Мішы Батшуаі 1993
24 Нідэрланды Аб Джэйдэн Остэрволдэ 2001
26 Славенія ПА Міха Зайц 1994
33 Боснія і Герцагавіна ПА Радэ Круніч 1993
35 Бразілія ПА Фрэд 1993
40 Харватыя Бр Домінік Лівакавіч 1995
50 Бразілія Аб Радрыгу Бекан 1996
53 Польшча ПА Себасцьян Шыманскі 1999
70 Турцыя Бр Ірфан Джан Эгрыбаят 1998
91 Турцыя Нап Сердар Дурсун 1991

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]