Айхштэцкае княства-біскупства
Княства-біскупства ў складзе Свяшчэннай рымскай імперыі | |||
Айхштэцкае княства-біскупства | |||
---|---|---|---|
Fürstbistum Eichstätt (Hochstift Eichstätt) | |||
|
|||
|
|||
|
|||
Сталіца | Айхштэт | ||
Мова(ы) | нямецкая | ||
Форма кіравання | Тэакратыя |
Княства-біскупства Айхштэт (ням.: Fürstbistum Eichstätt або Hochstift Eichstätt) — духоўнае княства ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі, якое існавала з XIV стагоддзя да Германскай медыятызацыі 1803 года. Княства знаходзілася на тэрыторыі сучаснай зямлі Баварыя на захад ад Рэгенсбурга і поўнач ад Нойбурга-на-Дунаі і Інгальштата, на поўдзень ад Нюрнберга і паўднёвы-ўсход ад Ансбаха. Тэрыторыя княства складалася з некалькіх не звязаных паміж сабой частак.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 740 годзе Вілібальд быў накіраваны Папам Рыгорам III у Германію. Цэнтрам яго місіі стаў горад Айхштэт. У 741 годзе ён быў пасвечаны ў біскупы. Так утварылася дыяцэзія Айхштэта.
У 1305 годзе сканаў, не маючы спадчынніка, апошні з графаў фон Хіршберг, які завяшчаў свае ўладанні Айхштэцкаму біскупству. Так біскуп Айхштэцкі стаў імперскім князем; на сходах князёў імперыі ён сядзеў паміж біскупамі Вормскім і Шпаерскім.
У 1525 годзе княства пацярпела ад сялянскай вайны.
Перад Трыццацігадовай вайной княства ў 1617 годзе далучылася да Каталіцкай лігі і стала адной з апор контррэфармацыі, тут разгарнулася паляванне на ведзьмаў.
У 1802 годзе ў рамках германскай медыятызацыі княства-біскупства было секулярызавана. У 1803 годзе разам з Зальцбургскім архібіскупствам яно ўвайшло ў склад Зальцбургскага курфюрства, а ў 1805 годзе ў адпаведнасці з умовамі Прэсбургскага міру яго тэрыторыя ўвайшла ў склад каралеўства Баварыя.