Акадэмія навук Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія навук Албаніі
Akademia e Shkencave e Shqiperise
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі акадэмія навук
Афіцыйныя мовы Албанская
Кіраўнікі
Прэзідэнт Гудар Бекірай
Заснаванне
Дата заснавання 1972
Член у 28 членаў, 11 членаў-карэспандэнтаў, 26 ганаровых членаў (2010)
Тырана, Албанія
akad.edu.al
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмія навук Албаніі (алб.: Akademia e Shkencave e Shqiperise) — галоўная навуковая ўстанова Албаніі[1]. У склад акадэміі ўваходзіць 28 сапраўдных членаў[2], 11 членаў-карэспандэнтаў[3], і 26 ганаровых членаў. Акадэмія складаецца з двух аддзяленняў:

  • Аддзяленне сацыяльных навук і албаністыкі;
  • Аддзяленне прыродазнаўчых і тэхнічных навук.

У склад акадэміі таксама ўваходзяць наступныя падраздзяленні:

  • аддзел тэхналагічнага і інавацыйнага развіцця;
  • аддзел знешніх і грамадскіх сувязяў,
  • бібліятэка[4]
  • выдавецкі аддзел.

Бібліятэка акадэміі навук Албаніі — найбуйнейшая навуковая бібліятэка краіны. Заснаваная ў 1975 годзе з фондам у 10 000 тамоў, і да 1986 годзе яна мела збор у 8,12 млн тамоў[5].

Зноскі

  1. The World of Learning 2004 By Michael Salzman, Europa Publications ISBN 1-85743-182-0 Page 42 ([1])
  2. Akademia e Shkencave e Shqiperise(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2011. Праверана 30 сакавіка 2017.
  3. Akademia e Shkencave e Shqiperise(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2011. Праверана 30 сакавіка 2017.
  4. Hacked By Dark Knight Sparda(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2010. Праверана 30 сакавіка 2017.
  5. World Encyclopedia of Library and Information Services By Robert Wedgeworth Third Edition Page 41 ([2])

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]