Акцябрскі раён (Калмыкія)
Акцябрскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1977 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акцябрскі раён (руск.: Октя́брьский райо́н, калм. Октябрин район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэспублікі Калмыкія Расійскай Федэрацыі, у межах якой утвораны муніцыпальны раён Акцябрскае раённае муніцыпальнае ўтварэнне.
Адміністрацыйны цэнтр — пасёлак Вялікі Царын (калм. Ик Царң — Вялікі луг).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча тэрыторыі раёна — 3 686 км², у тым ліку землі сельскагаспадарчага прызначэння — 3421,5 км², з іх ралля — 525,2 км², пашы — 2819,6 км². Адлегласць ад раённага цэнтра да г. Эліста — 276 км. Тэрыторыя раёна размешчана ў паўночнай частцы рэспублікі ў Прыкаспійскай нізіне.
Раён уваходзіць у паўпустынную прыродную зону, характарызуецца кантынентальным засушлівым кліматам, у спякотным і ўмерана гарачым падраёнах сухога агракліматычнага пояса.
Рэльеф раёна ўяўляе сабой слабашырокахвалістую раўніну. Хвалістасць рэльефу абумоўлена вялікім распаўсюджваннем стэпавых і ліманных паніжэнняў. У раёне сустракаюцца бурыя напаўпустынныя саланцаватыя глебы, саланцы напаўпустынныя тыповыя, саланчакі, пяскі.
Раён мяжуе на ўсходзе з Астраханскай вобласцю, на паўночным захадзе — з Маладэрбетаўскім, на паўднёвым захадзе — з Кетчэнераўскім і на поўдні — з Юсцінскім раёнамі.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ Таблица 5. Численность населения России, федеральных округов, субъектов Российской Федерации, городских округов, муниципальных районов, муниципальных округов, городских и сельских поселений, городских населенных пунктов, сельских населенных пунктов с населением 3000 человек и более. Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года. На 1 октября 2021 года. Том 1. Численность и размещения населения (руск.) (XLSX). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2022. Праверана 1 верасня 2022.