Перайсці да зместу

Ала Канстанцінаўна Тарасава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ала Канстанцінаўна Тарасава
Дата нараджэння 25 студзеня (6 лютага) 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 5 красавіка 1973(1973-04-05)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Іван Міхайлавіч Масквін
Прафесія актрыса, палітык, тэатральны педагог, педагог
Гады актыўнасці з 1916
Тэатр
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Заслужаны артыст РСФСР Сталінская прэмія
IMDb ID 0850290
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ала Канстанцінаўна Тара́сава[3] (руск.: А́лла Константи́новна Тара́сова; 25 студзеня (6 лютага) 1898, Кіеў — 5 красавіка 1973, Масква) — савецкая актрыса тэатра і кіно, педагог; вучаніца С. Станіслаўскага і У. Неміровіча-Данчанкі[4]. Герой Сацыялістычнай Працы (1973), народная артыстка СССР (1937). Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946 — двойчы, 1947, 1949). Кавалер трох ордэнаў Леніна (1948, 1967, 1973).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 25 студзеня (6 лютага паводле старога стылю) 1998 года ў сям’і прафесара медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта Канстанціна Пракоф’евіча Тарасава (1865—1931) і Леанілы Мікалаеўны Тарасавай (1870—1966).

З 1906 па 1910 год вучылася ў Кіева-Пячэрскай жаночай гімназіі, у 1910—1914 гадах — у прыватнай гімназіі на Фундуклееўскай вуіцы.

З 1914 жыла ў Маскве, вучылася ў прыватнай Школе драматычнага мастацтва Масаліцінава, Аляксандрава і Падгорнага, хадзіла на лекцыі Маскоўскім гарадскім народным універсітэце імя Шаняўскага. У 1916 годзе Школу пераўтварылі ў Другую студыю Маскоўскага Мастацкага тэатра.

З 1916 года іграла ў спектаклях ММТ. Падчас Грамадзянскай вайны з 19919 па 1922 года гастралявала з «Качалаўскай групай». Колькі часу жыла ў ЗША. З 1923 года гастралявала з групай за мяжою. З 1925 — у трупе Маскоўскага Мастацкага Акадэмічнага тэатра, дзе праслужыла да канца дзён.

Тарасава праславілася ў васямнаццаць гол, сыграўшы ў п’есе Зінаіды Гіпіус «Зялёнае кальцо». Асаблівы поспех мела ў спектаклях па п’есах А. П. Чэхава.

З 1951 па 1955 года Ала Тарасава — дырэктарка ММАТа, з 1970 па 1973 год — старшыня Савета старэйшын ММАТа. З 1967 года была педагогам у Школе-студыі ММАТа (з 1968 года — прафесарам).

Член КПСС з 1954 года. . ДЭпутат ВЯрховнага Савета СССР 3—5 скліканняў (1952—1960).

Сканала 5 кастрычніка 1973 года ў Маскве, пахавана на Увядзенскіх могілках.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Ала Тарасава мела двух братоў — Яўгенія і Геолгія, і дзвюх сясцёр — Алену і Ніну, дачка каторай — Галіна Каліноўская — таксама стала акторкай ММАТ і народнай артысткай РСФСР. Тарасава тройцы была замужам. Першы муж — Аляксандр Кузьмін, сын ад іх шлюба — Аляксей Кузьмін-Тарасаў. Дрцгі муж — Іван Масквін (1874—1946) — актор, тэатральны рэжысёр. Радчас шлюбу абое супругі набылі званне Народнага артыса СССР. Трэці раз Тарасава была ў шлюбе з генерал-маёрам авіяцыі Аляксандрам Проніным.

Званні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой сацыялістычнай працы(1973)
  • Заслужаная артыстка РСФСР (1933)
  • Народная артыстка СССР (1937)
  • Сталінская прэмія першай ступені (1941) — за выдатныя дасягненні ў сферы тэатральна-драматычнага мастацтва
  • Сталінская прэмія першай ступені (1946) — за выкананне ролі Юліі Тугіной у спектаклі «Последняя жертва» А. М. Астроўскага
  • Сталінская прэмія другой ступені (1946) — за за выкананне ролі Кручынінай у фільме «Без вины виноватые» (1945)
  • Сталінская прэмія першай ступені (1947) — за выкананне ролі Лізы Мураўёвай у спектаклі «Победители» Б. Ф. Чырскова
  • Сталінская прэмія першай ступені (1949) — за выкананне ролі Соф’і Раманаўны ў спектаклі «Зелёная улица» А. А. Сурава
  • Тры ордэны Леніна (1948, 1967, 1973)
  • Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1978)
  • Ордэн працоўнага чырвонага сцяга (03.05.1937) — за выдатныя заслугі развіцця ў справе рускага тэатральнага мастацтва
  • Ордэн «Знак Пошаны» (23.03.1938) — в сувязі з выпускам «выбітных кінафільмаў, што атрымалі аднадушнае адабрэнне гледачоў» —«Ленин в Октябре», «Петр I» і «Богатая невеста»
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
  • Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Роли в театре[правіць | правіць зыходнік]

Другая студыя Маскоўскага Мастацкага тэатра[правіць | правіць зыходнік]

  • 1916 — «Зелёное кольцо», паводле Зінаіды Гіпіус, — Фіначка

Маскоўскі Мастацкі тэатр[правіць | правіць зыходнік]

  • 1916 — «Царь Фёдор Иоаннович», паводле А. К. Талстога, — Спадарычна (Боярышня)[5]

Гастролі «Качалаўскай групы»[правіць | правіць зыходнік]

  • 1919 — «Вишнёвый сад», паводле А. П. Чехова — Аня
  • 1919 — «Осенние скрипки», паводле Ільі Сургучова, — Верачка
  • 1921 — «У жизни в лапах», паводле Кнута Гамсуна, — Фані Норман
  • 1921 — «Гамлет», паводле У. Шэкспіра, — Афелія
  • 1921 — «Три сестры», паводле А. П. Чэхава, — Пакаёўка

Масоўскі Мастацкі Акадэмічны тэатр[правіць | правіць зыходнік]

  • [[1923 — «На дне», паводле Максіма Горкага, — Насця
  • [[1923 — «Три сестры», паводле Чэхава, — Ірына
  • [[1923 — «Братья Карамазовы» паводле Ф. М. Дастаеўскага — Грушенька
  • [[1923 — «Иванов» паводле Чэхава — Саша
  • [[1923 — «У жизни в лапах», паводле Гамсуна, — Служанка ў Гіле
  • [[1924 — «Дядя Ваня», паводле Чэхава — Соня
  • [[1924 — «Царь Фёдор Иоаннович», паводле А. К. Талстога, — Княжна Мсціслаўская
  • [[1925 — «Горе от ума» паводле А. С. Грыбаедава, — Наталья Дзмітрыеўна
  • [[1925 — «Пугачёвщина», паводле Канстанціна Транёва, — Усцінья
  • [[1926 — «На всякого мудреца довольно простоты», паводле А. М. Астроўскага — Машенька
  • [[1926 — «Горячее сердце», паводле А. М. Астроўскага — Параша
  • [[1926 — «Дни Турбиных», паводле М. А. Булгакава — Алена
  • [[1927 — «Бронепоезд 14-69», паводле Усевалада Іванова — Маша
  • [[1928 — «Елизавета Петровна», паводле Д. Смоліна, — Елізавета Пятроўна
  • [[1928 — «Унтиловск», паводле Леаніда Ляонава, — Васка
  • [[1929 — «Безумный день, или Женитьба Фигаро» (фр. La Folle Journée, ou le Mariage de Figaro), паводле Бомарше — Сюзанна
  • 1930 — «Отелло» (анг. Othello), паводле Шэкспіра — Дэздэмона
  • 1931 — «Хлеб», паводле В. М. Кіршона — Вольга
  • 1931 — «Страх», паводле А. Н Афінагенава, — Алена Макарава
  • 1933 — «Таланты и поклонники», паводле А. М. Астроўскага, — Негіна
  • 1935 — «Враги», паводле М. Горкага, — Тацьяна
  • 1937 — «Анна Каренина» («Ганна Карэніна»), паводле Л. М. Талстога, — Ганна Карэніна
  • 1940 — «Три сестры», паводле Чэхава — Маша
  • 1944 — «Последние дни», паводле Булгакава, — Пушкіна
  • 1944— «Последняя жертва», паводле А. М. Астроўскага — Юлія Паўлаўна Тугіна
  • 1947 — «Победители», паводле Барыса Чырскова, — Ліза Мураўёва
  • 1947 — «Дядя Ваня», паводле А. П. Чэхава — Алена Андрэеўна
  • 1948 — «Зелёная улица», паводле Анатолія Сурава, — Соф’я Раманаўна
  • 1949 — «Заговор обречённых», паводле Мікалая Вірта, — Ганна Лихта
  • 1953 — «Дачники», паводле Горкага — Варвара
  • 1953 — «Ломоносов», паводле Усевалада Іванова, — Нарышкіна
  • 1954 — «Сердце не прощает», паводле Анатолія Сафронава, — Екацярына Тапіліна
  • 1957 — «Марыя Сцюарт» (Мария Стюарт, анг., ням. Mary Stuart), паводле Фрыдрыха Шылера, — Марыя Сцюарт
  • 1958 — «Вишнёвый сад», паводле Чэхава, — Ранеўская
  • 1960 — «Чайка», паводле Чэхава, — Аркадзіна
  • 1961 — «Цветы живые», паводле Мікалая Пагодзіна, — Серафіма
  • 1963 — «Без вины виноватые», паводле А. М. Астроўскага — Кручыніна
  • 1964 — «Кремлёвские куранты», паводле М. Пагодзіна — Забеліна
  • 1965 — «Чти отца своего», паводле В. Лаўрэнцьева, — Соф’я Іванаўна
  • 1966 — «Тяжкое обвинение», паводле Л. Шэйніна — Ларыса Лукінічна
  • 1968 — «Дым отечества», паводле Канстанціна Сіманава, — Маці
  • 1968 — «Враги», паводле Горкага — Паліна
  • 1969 — «Царская милость», паводле Камена Зідарава, — Ірына Радзівонава
  • 1971 — «Валентин и Валентина», паводле М. Рошчына, — Маці Валянціны


Century-Theatre (Нью-Ёрк)[правіць | правіць зыходнік]

  • 1924 — «Миракль», паводле К. Фалмелера, — Манахіня

Фильмография[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1923 —«Раскольников»  — Дуня
  2. 1927 — «Кто ты такой?» — Мэры
  3. 1928 — «Василисина победа» — Васіліса
  4. 1933 — «Гроза» — Кацярына
  5. 1934 — «Мечтатели» («Восстание человека») — Наталья Тварагова[6]
  6. 1937—1938 — «Пётр Первый» — Екацярына I;
  7. 1940 — «Бабы» — Варвара Кладава
  8. 1945 — «Без вины виноватые» — Кручыніна
  9. 1966 — «Долгая счастливая жизнь» — Ранеўская (эпізод са спектакля «Вишнёвый сад»)

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в Тарасова Алла Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Alla Konstantinovna Tarasova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. БелЭн 2002.
  4. Тара́сава Ала Канстанцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  5. По материалам сайта Алла Тарасова: Неугасимая Звезда Архівавана 13 лістапада 2007.
  6. Мастера советского театра и кино. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 7 студзеня 2010.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]