Перайсці да зместу

Алег Васілевіч Румо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Васілевіч Румо
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2000
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000

Нараджэнне 21 жніўня 1941(1941-08-21) (83 гады)
Дзеці Алег Алегавіч Румо
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Выдатнік аховы здароўя СССР

Алег Васілевіч Румо (нар. 21 жніўня 1941, в. Таліца, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач і палітык.

Нарадзіўся 21 жніўня 1941 года ў в. Таліца Слуцкага раёна.

Бацька, Васіль Цімафеевіч Румо (1909—1983), нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мастычыне Сенненскага павета. Працаваў дырэктарам кансервавага завода ў Слуцку, загадчыкам аддзела прапаганды Клецкага райкама КП(б)Б, пасля вайны — на партыйнай працы, пазней — старшынёй калгаса. Маці, Вольга Мікалаеўна Румо (Балвановіч), усё жыццё працавала фельчарам[1].

У 1958 годзе Алег Румо скончыў школу ў Слуцку з залатым медалём і паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1964 годзе.

У 1963 годзе ўзяў шлюб з Валянцінай Міхайлаўнай Драко, якая вучылася разам з ім у медыцынскім інстытуце на медыка-педыятра. Пасля медыцынскага інстытута працаваў у медыцынскай амбулаторыі (в. Пасека Старадарожскага раёна), пазней — анколагам, хірургам у Слуцкай бальніцы. У 1976 годзе прызначаны на пасаду намесніка галоўнага ўрача Слуцкага раёна[2].

У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання (1995—1996). 27 лістапада 1996 года ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання[3].

Пасля заканчэння дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў працаваць урачом. У 2010 годзе выйшаў на пенсію.

  • Ганаровы грамадзянін Слуцка (2016)

Зноскі