Перайсці да зместу

Вясейскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вясейскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слуцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Вясея
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 201
Вясейскі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5

Вясе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Вясея.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прошчыцкі сельсавет у складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прошчыцы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вясея. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Вясейскі з цэнтрам у вёсцы Вясея[1]. 10 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета, у склад Бокшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Гарохаўка, Кулікі, пасёлак ільнозавода, Малая Падзер, Міхейкі, Новая Ніва і Прошчыцы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 18 населеных пунктаў[3]. 17 чэрвеня 1983 года скасавана вёска Баравуха (злілася з вёскай Мялешкі)[4]. 30 сакавіка 2016 года ў склад сельсавета з Сорагскага сельсавета перададзены вёскі Каліта, Кучына, Падлошыца і Стары Гуткоў[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 2391 чалавек[6], з іх 92,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 2201 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 чэрвеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 21 (1755).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.