Перайсці да зместу

Алесь Марговіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Марговіч
Род дзейнасці журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец
Дата нараджэння 5 ліпеня 1927(1927-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 лістапада 1967(1967-11-11) (40 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Месца працы
Альма-матар

Алесь Марговіч (псеўданім Алесь Галубіцкі, 5 ліпеня 1927, Глыбокае — 11 лістапада 1967, Мюнхен, ФРГ) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец.

У часе нямецкай акупацыі настаўнічаў. У 1944 г. выехаў у Германію, па сканчэнні Другой сусветнай вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Рэгенсбургу. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва «Крыніца», дзе выходзіў часопіс «Напагатове!»[1]

У 1948 г. разам з іншымі сябрамі «Дванаццаткі» прыбыў у Вялікабрытанію для працы ў вугальных капальнях. Быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, сакратаром Другога з’езду гэтай арганізацыі.[1]

У 1950 г. выехаў на навучанне ў Бельгію. Скончыў факультэт паліталогіі і сацыялогіі Лювенскага ўніверсітэта; працаваў у Інстытуце вывучэння СССР у Мюнхене. Рэдагаваў «Беларускі зборнік» і Belorussian Review, што выдаваліся Інстытутам. Супрацоўнічаў з газетай «Бацькаўшчына» і беларускай рэдакцыяй радыё «Вызваленне».[1]

Пахаваны на могілках Перлахер Форст  (ням.) ў Мюнхене. Магіла не захавалася, скульптура Мадонны, якая стаяла на ёй, была перанесена ў цэнтр могілак[2].

Зноскі