Перайсці да зместу

Алесь Махнач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Махнач
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 жніўня 1922(1922-08-27) (102 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Максім Аляксандравіч Клімковіч
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, публіцыст, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені

Алесь Махнач (Аляксандр Іванавіч Махнач; 27 жніўня 1922, в. Забалацце, Уздзенскі раён, Мінская вобласць — 2001) — беларускі драматург, празаік, публіцыст. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1941 г., пасля заканчэння Калінкавіцкага ваеннага вучылішча, накіраваны на пасаду камандзіра ўзвода ў гарнізон Брэсцкай крэпасці. Абараняючы крэпасць, быў цяжка паранены і ўзяты ў палон. Вызвалены з канцэнтрацыйнага лагера ў 1945 г. Знаходзіўся на лячэнні ў ваенных шпіталях (1945—1947), загадваў прысынкаўскай сельскай бібліятэкай на Уздзеншчыне (1947—1953), працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» (1953—1961, 1963—1966). Скончыў завочна Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954) і Літаратурны інстытут у Маскве (1960).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, медалямі.

Дэбютаваў вершамі ў 1949 г. (уздзенская раённая газета «За савецкую Радзіму»). Аўтар шэрагу аднаактовых п'ес. У 1956 г. выдаў першы зборнік «Драматычныя мініяцюры». Потым выйшлі зборнікі п'ес, сцэнак і асобныя п'есы «Перад бурай» (1958, пастаўлены аднайменны тэлеспектакль, 1958), «Смык і Шпунцік» (Беласток, 1958), «Аднаактовыя п'есы» (1961), «Да пары збан ваду носіць» (1963), «Шпачок» (1963, пастаўлена ў 1964), «Усе ідуць у нагу» (1964), «Мы будзем жыць» (1967), «Няхай прыходзяць» (1970), «Маленькія салдаты» (1971), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (1974, пастаўлена ў 1969), «П'есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982). У 1973 г. выдаў нарыс «Дзеці крэпасці» (у 1988 выйшаў як дакументальная аповесць). Складальнік зборніка нарысаў «Людзі граніцы» (1989).

Зноскі