Перайсці да зместу

Альберціна Карлсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберціна Карлсан
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1848(1848-06-12)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 1930(1930-12-25)[2] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, школьны настаўнік
Навуковая сфера заалогія[2]
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберціна Карлсан (швед. Albertina Carlsson, 12 чэрвеня 1848, Стакгольм — 25 снежня 1930, Стакгольм) — шведскі заолаг. Займалася пераважна марфалогіяй пазваночных.

Альберціна Карлсан нарадзілася 12 чэрвеня 1848 года ў Стакгольме, у сям’і краўца Андэрса Петэра Карслсана і яго жонкі Ганны-Марыі, народжанай Ёнсан. Вучылася ў парафіяльнай пачатковай школе, а затым наведвала каледж для жанчын-настаўнікаў у Стакгольме. Скончыўшы навучанне ў 1868 годзе, яна затым на працягу трыццаці сямі гадоў працавала настаўніцай у стакгольмскіх школах для дзяўчынак.

Пад уплывам аднаго з выкладчыкаў Заалагічнага інстытута, Вільгельма Лехэ (Wilhelm Leche), Альберціна пачала цікавіцца біялогіяй. Не маючы дыплома і не займаючы ніякай афіцыйнай пасады, яна стала супрацоўнікам у першым навуковай установе пры Стакгольмскім універсітэце — Інстытуце заатаміі. На працягу сарака гадоў Альберціна, пад кіраўніцтвам Лехэ, праводзіла сістэматычныя даследаванні узораў, якія ўтрымліваліся ў калекцыях інстытута (у прыватнасці, выкапняў). У 1884 годзе яе першая самастойная праца, даследаванне па анатоміі вадаплаўных птушак, была апублікавана ў якасці дадатку да выдання Шведскай каралеўскай акадэміі навук. У наступным годзе яна атрымала за яе прэмію Акадэміі навук.

Асноўным інтарэсам Карлсан была марфалогія драпежнікаў і насякомаедных Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі. Яна таксама займалася эмбрыялогіяй, філагенетыкай і сістэматыкай і апублікавала агулам каля 25 работ, улічваючы некалькі манаграфій. У 1927 годзе яна стала ганаровым доктарам Стакгольмскага ўніверсітэта.

Альберціна Карлсан захавала цікавасць да навукі да сталага ўзросту і нярэдка выступала па радыё, заклікаючы грамадскасць падтрымаць дзейнасць Заалагічнага інстытута. Яна памерла 25 снежня 1930 года ў Стакгольме.

Зноскі

  1. Albertina Carlsson — 1917.
  2. а б в г д Albertina Maria Carlsson 1848-06-12 — 1930-12-25 Lärare, zoolog Праверана 19 снежня 2020.
  3. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.