Аляксандр Андрэевіч Вярыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Андрэевіч Вярыга
Дата нараджэння 23 лістапада (5 снежня) 1837
Месца нараджэння
Дата смерці 13 (26) сакавіка 1905 (67 гадоў) ці 26 сакавіка 1905(1905-03-26) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d]
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі

Аляксандр Андрэевіч Вяры́га[1] (5 снежня 1837 — 26 сакавіка 1905) — рускі вучоны, хімік, прафесар (1871).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Віцебскай губерні, каля Віцебска[1]. У 1860 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. З 1861 г. у Міхайлаўскай артылерыйскай акадэміі. З 1862 г. працаваў у Цюбінгенскім і Цюрыхскім універсітэтах. з 1866 года ў Наварасійскім універсітэце ў Адэсе, з 1871 года прафесар. У 1880 годзе арганізаваў у Адэсе першую ў Расіі лабараторыю па даследаванню харчовых прадуктаў і кіраваў ёй да 1896 года[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучонаму належаць працы па хіміі араматычных азазлучэнняў. Сінтэзаваў азаталуол, у 1864 годзе адкрыў бензідзін, у 1865 — азабензол і яго гамолагі. Таксама займаўся даследаваннямі артэзіянскіх і рачных вод поўдня Расіі, гаючых крыніц і гразей. Адным з вучняў А. А. Вярыгі быў Мікалай Дзмітрыевіч Зялінскі.

Сярод апублікаваных навуковых прац:

  • Исследование над азобензидом и его гомологами. — Адэса, 1866.;
  • О реакции прямого присоединения к группе азобензида — Адэса, 1871.;
  • Исследование одесских соляных лиманов (Журн. Одесского бальнеологического общества);
  • О прямых присоединениях к анилину (Протоколы Киевского съезда естествоиспытателей, 1871) і інш.

Зноскі

  1. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]