Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1902(1902-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1970(1970-03-20) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера геалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат геолага-мінералагічных навук
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў[1] (15 сакавіка 1902 — 20 сакавіка 1970) — вучоны ў галіне геалогіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1948). Заслужаны геолаг-разведчык БССР (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся горадзе Сумы Харкаўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Сумскай воласці Украіны). У 1935 годзе скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. З 1935 года працаваў у Інстытуце геалагічных навук Акадэміі навук БССР на пасадах інжынера-геолага, вучонага сакратара. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1960 гадах дырэктар, у 1961—1969 гадах намеснік дырэктара Інстытута геалагічных навук.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

А. М. Аўксенцьеву належаць навуковы працы па рэгіянальнай і саляной тэктоніцы, гісторыі тэктанічнага развіцця структур, пошуку рудных і нярудных карысных выкапняў, гісторыі геалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі і інш.

Сярод апублікаваных прац:

  • Глинистые породы Белоруссии. — Мн., 1959. (у сааўтарстве з А. І. Верзалам і М. І. Зуевым).

Зноскі

  1. ЭПБ 1983, с. 169.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]