Перайсці да зместу

Аляксандр Мікалаевіч Булыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Дата нараджэння 18 сакавіка 1935(1935-03-18)[1] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Галіна Аляксандраўна Булыка
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера фанетыка[2] і мовазнаўства[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935, в. Селішча, цяпер Навагрудскі раён) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[4]).

Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН (з 1962), загадчык аддзелу[5]. У КПСС з 1961.

Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка».[5].

Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).
  • «Вялікі беларуска-рускі слоўнік», «Вялікі руска-беларускі слоўнік» (2019).

У суаўтарстве

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970).
  • «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979).

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 6 жніўня 2024.
  2. Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
  3. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  5. а б Усе звесткі па стане на 2001 год.