Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі
Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Дзмітрыевіч Дунін-Баркоўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Dmitry Martynov[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1 (13) сакавіка 1840 | ||||||
Смерць | 5 сакавіка 1920 (80 гадоў) | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўная служба[d][1], культура[1] і археалогія[1] | ||||||
Узнагароды |
Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі (1840 — каля 1918) — беларускі краязнавец і грамадскі дзеяч, магілёўскі губернатар у 1872—1893 гадах, сенатар з 1893 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пра дзіцячыя гады і бацькоў практычна нічога невядома. У фармулярным спіску губернатара ўказана, што ён «з дваран», але пры гэтым ні ў яго бацькоў, ні ў яго самога, маёнтка няма — дваранства, імаверна, атрымана па адукацыі і выслузе. Беларускі літаратуразнавец, прафесар Адам Мальдзіс нават лічыць, што Аляксандр Дамбавецкі — пазашлюбны сын імператара Аляксандра ІІ.
У 1860 годзе А. Дамбавецкі закончыў курс навук Кіеўскага праваслаўнага універсітэта і атрымаў ступень кандыдата, быў прыняты на службу ў Гаспадарчы дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў, але хутка быў пераведзены ў калежскія сакратары. У 1862 годзе перайшоў у канцылярыю Рыжскага ваеннага генерал-губернатарства на пасаду сакратара гаспадарчага аддзялення. Акрамя гэтага ён кіруе і паліцэйскім упраўленнем канцылярыі. 17 траўня 1863 года яму нададзены чын тытулярнага дарадцы, а ўжо 30 жніўня 1865 года А. Дамбавецкі прызначаецца чыноўнікам асобых даручэнняў ІV класа пры Міністэрстве ўнутраных спраў.
У 1865 годзе Аляксандр Дамбавецкі бярэ шлюб з Марыяй Грын, дачкой генерал-маёра, «дзяўчынай лютэранскага веравызнання», хутчэй усяго прыбалтыйскай немкай. 26 кастрычніка 1866 года ў іх нарадзіўся сын Пётр, і адбылося чарговае павышэнне па службе. Дамбавецкага перамяшчаюць на пасаду сакратара пры галоўным начальніку ІІІ Аддзялення Уласнай Яго Імператарскай Вялікасці Канцылярыі.
У 1868 годзе А. С Дамбавецкі атрымаў чын стацкага дарадцы, а ў красавіку 1870 года — званне камергера Двара Яго Вялікасці. 30 сакавіка 1872 года яго прызначаюць магілёўскім губернатарам.
Ініцыятар выдання і рэдактар калектыўнай працы Досвед апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізікагеаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах" (кн. 1—3, 1882—84), у якой дадзена характарыстыка асноўных заняткаў насельніцтва, матэрыяльнай і духоўнай культуры жыхароў Магілёўшчыны. У працы змешчана каля 500 калядных (зімовых), веснавых, летніх, вясельных і рэлігійных песень; апісаны помнікі археалогіі, архітэктуры, адметныя мясціны губерні, гісторыя значных населеных пунктаў, гульні, забабоны; прыведзены назвы лекавых раслін. Ініцыятар стварэння губернскага гістарычна-этнаграфічнага музея ў Магілёве (1879). Садзейнічаў У. З. Завітневічу і М. В. Фурсаву ў вывучэнні гісторыі і этнаграфіі Магілёўшчыны, археалагічных раскопак у Падняпроўі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дамбавецкі Аляксандр Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Жизнь и творческое наследие А. С. Дембовецкого : к 180-летию со дня рождения : материалы Междунар. науч.-практ. конф., г. Могилев, 13 марта 2020 г. / сост.: В. В. Шейбак, Е. Н. Изергина, Я. С. Кнурева. — Могилев, Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы НАНБ, Могилевский областной краеведческий музей имени Е. Р. Романова. 2020
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уладальнік маёнтка Бердаўка Аляксандр Дамбавецкі — pawet.net
- Магілёўскія губернатары
- Нарадзіліся 13 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1840 годзе
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1920 годзе
- Выпускнікі гістарычнага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
- Асобы
- Ганаровыя грамадзяне Магілёва
- Сенатары Расійскай імперыі
- Тайныя саветнікі
- Краязнаўцы Беларусі