Аляксандра Сяргееўна Хахлова
Аляксандра Сяргееўна Хахлова | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1897[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1985[1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Sergey Sergeevich Botkin[d] |
Маці | Alexandra Pavlovna Botkina[d] |
Муж | Леў Уладзіміравіч Куляшоў і Канстанцін Хахлоў[d] |
Прафесія | актрыса, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, кінасцэнарыст, выкладчыца ўніверсітэта |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0451747 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандра Сяргееўна Хахлова, пры нараджэнні Боткіна (руск.: Александра Сергеевна Хохлова; 4 кастрычніка 1897, Берлін — 22 жніўня 1985, Масква) — савецкая кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыстка, педагог, заслужаная артыстка РСФСР (1935).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 4 кастрычніка 1897 года ў Берліне. Дачка Сяргея Сяргеевіча Боткіна, па матчынай лініі — унучка Паўла Траццякова. Пачала здымацца ў 1916 годзе ў эпізадычных ролях. Вучылася ў Дзяржкінашколе (УДІК) у кінамайстэрні рэжысёра Льва Куляшова, які неўзабаве стаў яе мужам.
Характэрнымі ролямі Аляксандры Хахловай у кіно з’яўляюцца ролі Графіні ў фільме «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і роля Дульсі ў фільме «Вялікі суцяшальнік» (1933).
Доўгі час Аляксандра Хахлова выкладала ва УДІКу курс рэжысуры (дацэнт з 1939 года). Аўтар кніг і манаграфій пра кіно: «Прынцыпы кінарэжысуры Л.Куляшова», «50 гадоў у кіно», «Артыкул. Матэрыялы» — дзве апошнія сумесна са Львом Куляшовым.
Жонка рэжысёра Льва Куляшова. Першы муж — акцёр Маскоўскага Мастацкага тэатра і, у далейшым, вядомы тэатральны рэжысёр Канстанцін Хахлоў.
Памерла на 88-м годзе жыцця, 22 жніўня 1985 года ў Маскве. Пахаваная на Новадзявочых могілках побач з мужам — Л. У. Куляшовым і дзедам, заснавальнікам Траццякоўскай галерэі П. М. Траццяковым.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- (1930) «Саша»
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.