Аляксей Іванавіч Бруханаў
Аляксей Іванавіч Бруханаў | |
---|---|
Алексей Иванович Брюханов | |
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1943 (20 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксей Іванавіч Бруханаў (1923—1943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Бруханаў нарадзіўся 15 сакавіка 1923 года ў горадзе Южа (цяпер — Іванаўская вобласць) у рабочай сям'і. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся старэйшай сястрой. Не скончыўшы школу, пайшоў працаваць. Быў рабочым, затым памочнікам майстра на Южскай прадзільна-трыкатажнай фабрыцы. У 1942 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, з баямі дайшоў да Дняпра. Да кастрычніка 1943 года сяржант Аляксей Бруханаў камандаваў аддзялення 320-й асобнай разведвальнай роты 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
15 кастрычніка 1943 г. падчас фарсіравання Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР разам з групай разведчыкаў Бруханаў першым пераправіўся праз раку на заходні бераг і знішчыў нямецкі дзот, забяспечыўшы тым самым поспех пераправы ўсяго батальёна. 17 кастрычніка 1943 года загінуў у баі. Быў пахаваны ў вёсцы Калпень таго ж раёна, у 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Казярогі[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Аляксей Бруханаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 2-й ступені, а таксама шэрагам медалёў[1].
Мемарыяльная дошка ў памяць аб Бруханове ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе № 2 горада Южа, дзе ён вучыўся.
Зноскі
- ↑ а б в Аляксей Іванавіч Бруханаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
- Подвиг. 3-е издание, испр. и доп. Ярославль, 1980.
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Шуйскім павеце
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро