Перайсці да зместу

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Мікалаевіч Якімовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1949(1949-10-15) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, дзіцячы пісьменнік
Жанр казка і фантастыка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

Аляксей Мікалаевіч Якімовіч (нар. 15 кастрычніка 1949, в. Парэчча, Слонімскі раён) — беларускі пісьменнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1972). Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1990).

Дэбютаваў у друку ў 1967 годзе. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989), «Сакрэты Тунгускага метэарыта», «Прыгоды шасцікласніка Максіма» (аповесці, 1993), «Пастка для пярэваратня» (аповесці, 1997), зборніка «Аповесці» (2010), «Я, Сямён і барабашка» (аповесць-казка, 2011), «Хітрая ліса», «Каб мама ўсміхалася» (апавяданні, казкі, смяшынкі, 2012), «Як дзядуля ў прыметы верыў» (аповесць, 2012).

Зноскі