Алі Кельмендзі
Алі Кельмендзі | |
---|---|
алб.: Ali Kelmendi | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 1939 (38 гадоў) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Грамадзянства |
Каралеўства Югаславія Албанскае каралеўства/Албанская рэспубліка |
Веравызнанне | атэізм |
Асноўныя ідэі | марксізм |
Род дзейнасці | палітык |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алі Кельмендзі (алб.: Ali Kelmendi; 3 лістапада 1900, Печ, Асманская імперыя — 11 лютага 1939, Парыж, Францыя) — дзеяч камуністычнага руху Албаніі і Косава, Герой Албаніі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Алі Кельмендзі нарадзіўся 3 лістапада 1900 года ў беднай сялянскай сям’і ў Косава. Бацька — Сулейман Кельмендзі. У юнацтве зацікавіўся ідэямі камунізму. У 1920 годзе, пасля таго, як дзейнасць камуністычных арганізацый у Югаславіі была забаронена, збег у Албанію. Там Кельмендзі далучыўся да левага палітычнага руху «Bashkimi» (бел.: Саюз), дзе складаліся такія вядомыя албанскія марксісты, як Авні Рустэмі, Лазар Фунда і Фуат Аслані[2].
У чэрвені 1924 года Кельмендзі прыняў удзел у рэвалюцыі Фана Нолі, пасля чаго той прыйшоў да ўлады. З падзеннем урада Нолі ў снежні таго ж года эміграваў у Італію, а затым у Аўстрыю. Кельмендзі далучыўся да антыфашысцкай групы KONARE, заснаванай Нолі.
8 кастрычніка 1925 года Кельмендзі, разам з іншымі 13 албанцамі, прыехаў у Савецкі Саюз па запрашэнні Камінтэрна. Наступны год ён вучыўся ў Дзяржынскай Акадэміі ў Ленінградзе, а пасля гэтага пераехаў у Адэсу, дзе працаваў на мытні. Там далучыўся да албанскай камуністычнай групы, якая ўваходзіла ў Балканскую канфедэрацыю камуністычных партый, што належала Камуністычнаму Інтэрнацыяналу[2].
У 1930 годзе Камуністычны Інтэрнацыянал адправіў Кельмендзі ў Албанію ў якасці арганізатара камуністычнага руху. Аднак яго дзейнасць не прынесла значных вынікаў, паколькі марксізм не знайшоў у краіне спрыяльнай глебы. У Албаніі Кельмендзі быў арыштаваны некалькі разоў, а ў 1936 годзе ён быў высланы ў суседнюю Грэцыю. У сакавіку 1932 года ён вярнуўся ў СССР. Тут Кельмендзі выступаў у якасці пасярэдніка паміж Камінтэрнам і албанскімі камуністычнымі групамі[2]. Крыху пазней прыняў удзел у грамадзянскай вайне ў Іспаніі[3].
У 1939 годзе Кельмендзі перабраўся ў Францыю, дзе быў рэдактарам адной з пракамуністычных газет.
11 лютага таго ж года, з-за ускладненняў пасля аперацыі на страўніку, Кельмендзі сканаў.
Зноскі
- ↑ Ali Kelmendi // Biographisches Lexikon zur Geschichte Südosteuropas / Hrsg.: M. Bernath, K. Nehring, Leibniz-Institut für Ost- und Südosteuropaforschung — R. Oldenbourg Verlag, 1974.
- ↑ а б в Robert Elsie. A Biographical Dictionary of Albanian History. — I. B. Tauris, 2012. — P. 235—236. — ISBN 978-1780764313.
- ↑ Miranda Vickers. The Albanians: A Modern History. — I. B. Tauris, 2001. — С. 145. — ISBN 978-1860645419.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ali Kelmendi, Krsta Aleksić, Rilindja, Prishtina 1970, OCLC 8991273