Англійскі алфавіт
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Англійскі алфавіт (англ.: English alphabet) — алфавіт англійскай мовы. Ён заснаваны на лацінскім алфавіце і складаецца з 26 літар.
6 літар можуць пазначаць галосныя гукі (монафтонгі і дыфтонгі, самастойна альбо ў складзе дыграфаў): «A», «E», «I», «O», «U», «Y».
21 літара можа пазначаць зычныя гукі: «B», «C», «D», «F», «G», «H», «J», «K», «L», «M», «N», «P», «Q», «R», «S», «T», «V», «W», «X», «Y», «Z».
Літара «Y» можа пазначаць як зычны, так і галосны гукі (yes, yet, але many, only)[1].
Літара «W» самастойна пазначае зычны гук (when, sweet), але выкарыстоўваецца і ў складзе дыграфаў, якія пазначаюць галосныя гукі (cow, dew, raw і гэтак далей). У брытанскім вымаўленні (англ.: Received Pronunciation) тое ж дакладна і для літары «R» (run, drink, але more, far, dear).
Літары сучаснага англійскага алфавіта
[правіць | правіць зыходнік]№ | Вялікая літара | Маленькая літара | Назва | Вымаўленне назвы літары (МФА) | Беларускі запіс назвы літары | Заўвага |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | A | a | a | [eɪ] | эй | |
2 | B | b | bee | [biː] | бі | |
3 | C | c | cee | [siː] | сі | |
4 | D | d | dee | [diː] | дзі | |
5 | E | e | e | [iː] | і | |
6 | F | f | ef | [ef] | эф | |
7 | G | g | gee | [dʒiː] | джы | |
8 | H | h | aitch | [eɪtʃ] | эйч | haitch [heɪtʃ] у Ірландыі і часта ў Аўстраліі |
9 | I | i | i | [aɪ] | ай | |
10 | J | j | jay | [dʒeɪ] | джэй | |
11 | K | k | kay | [keɪ] | кей | |
12 | L | l | el | [el] | эл | |
13 | M | m | em | [em] | эм | |
14 | N | n | en | [ɛn] | эн | |
15 | O | o | o | [əʊ] | оў | |
16 | P | p | pee | [piː] | пі | |
17 | Q | q | cue | [kjuː] | к’ю | |
18 | R | r | ar | [ɑː, ar] | а, ар | [ɑr] у паўночнаамерыканскім вымаўленні альбо ў пазіцыі перад галосным |
19 | S | s | ess | [es] | эс | Пішацца es- у спалучэннях тыпу es-hook |
20 | T | t | tee | [tiː] | ці | |
21 | U | u | u | [juː] | ю | |
22 | V | v | vee | [viː] | ві | |
23 | W | w | double-u | ['dʌbljuː] | дабл-ю | |
24 | X | x | ex | [eks] | экс | |
25 | Y | y | wy | [waɪ] | уай | |
26 | Z | z | zed, zee | [zɛd, ziː] | зэт (у брытанскай англійскай), зі (у амерыканскай англійскай) |
Дыграфы
[правіць | правіць зыходнік]У англійскай мове маюцца наступныя дыграфы:
- sh = [ʃ], «shine» [ʃaɪn];
- zh = [ʒ], «Zhukov» [ˈʒukov] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
- ch = [tʃ], «China» [ˈtʃaɪnə]; = [k] у словах грэчаскага паходжання «echo» [ˈekəʊ], а таксама ў запазычаннях з некаторых іншых моў: іўрыт — «Michael» [ˈmaɪkəl]; нямецкай — «Mach» [mak]; часам = = [ʃ] у словах французскага паходжання — «Michigan» [ˈmɪʃɪgən], «machine» [məˈʃiːn]; ды інш.;
- kh = [x], «Kharkiv» [ˈxarkiv] (толькі ў практычных транскрыпцыях);
- th = [ð] альбо [θ] «the» [ðiː, ðə], «think» [θ θk];
- ph = [f] у словах грэчаскага паходжання.
Дыякрытычныя знакі
[правіць | правіць зыходнік]Дыякрытычныя знакі ўжываюцца ў англійскіх тэкстах рэдка і ў асноўным у запазычаных словах пры захаванні ў англійскай іх напісання, якое было ў мове-крыніцы, часта французскай: у слове café «кавярня» значок акуту паказвае, што ў англійскай мове ўслед за французскай літара e не з’яўляецца невымаўляльнай, «нямой», якой была б на канцы слова, не маючы рыскі. Гэты знак і рыска са зваротным яму нахілам у французскай абазначаюць галосныя гукі той ці іншай ступені адкрытасці — ўздыму языку, і ў французскай націск заўсёды падае на апошні вымаўляльны галосны гук кожнага знамянальнага слова.
Як толькі такія словы становяцца натуралізаванымі ў англійскай, яны звычайна губляюць дыякрытычныя знакі, як гэта адбылося са старымі запазычаннямі, да прыкладу, французскім словам hôtel. У нефармальнай англійскай дыякрытыка часта апускаецца ў сілу адсутнасці літар з ёй на клавіятуры, а прафесійныя капірайтэры і наборшчыкі аддаюць перавагу яе выкарыстанню. Тыя словы, якія яшчэ ўспрымаюцца як чужыя, часта захоўваюць дыякрытыку. Да прыкладу, адзінае напісанне слова soupçon, знойдзенае ў англійскіх слоўніках (Оксфардскім і іншых), ужывае дыякрытычны знак. Дыякрытычныя знакі часцей захоўваюцца тады, калі пры іх адсутнасці магчымая блытаніна з іншым словам (да прыкладу, résumé (або resumé [рэзюмэ] «рэзюмэ (для прыёму на працу)», а не resume [рызьюм] «аднавіць») і зрэдку нават дадаюцца (як у maté, ад іспанскага yerba mate, але прытрымліваючыся прыкладу напісання слова café, з французскай).
Акут, гравіс або дыярэзіс можуць быць пастаўлены над «е» напрыканцы слова для абазначэння таго, як яна вымаўляецца (saké).
Наогул, дыякрытычныя знакі часта не выкарыстоўваюцца нават у тых месцах, дзе яны маглі б дазволіць пазбегнуць блытаніны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пісьменнасць англійскай мовы з’явілася прыкладна з V стагоддзя н. э., для запісу выкарыстоўваліся англасаксонскія руны, захаваліся толькі некалькі невялічкіх фрагментаў тагачасных запісаў. Змена рун на лацінскія літары пачалася з VII стагоддзя з прыходам хрысціянскіх місіянераў. У 1011 годзе манах бенедыктынскага абацтва на імя Бертферд (Byrhtferð) выкарыстоўваў англійскі алфавіт, які складаецца з 23 літар лацінскага алфавіта (без «J», «U» і «W»), дапоўненых амперсандам, чатырма літарамі, заснаванымі на англасаксонскіх рунах: «Yo» (Yoȝ, ёўґ), Вунья (ƿ), Торн (þ), «Ð», і лігатурай «Æ». Яго варыянт выглядаў так:
- A B C D E F G H I K L M N O P Q R S T V X Y Z & Ȝ Ƿ Þ Ð Æ
У XVI стагоддзі былі запрапанаваныя літары «U» ды «J», як вытворныя ад «V» ды «I», атрымала статус асобнай літары «W» («VV»). Лігатуры «æ» і «œ» можуць выкарыстоўвацца ў некаторых словах грэчаскага і лацінскага паходжання, такіх як «encyclopædia» — энцыклапедыя, аднак у сувязі з тэхнічнымі абмежаваннямі клавіятур і друкавальных прыладаў яны часта замяняюцца на адпаведныя «ae» і «oe».
Частотнасць літар
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш часта сустраканай літарай у англійскай мове з’яўляецца «E», самай рэдкай — «Z».
Ніжэй прыведзены спіс частотнасцяў літар, якія выкарыстоўваюцца ў англійскай мове[2].
Літара | E | T | A | O | I | N | S | H | R | D | L | C | U | M | W | F | G | Y | P | B | V | K | X | J | Q | Z |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Частотнасць, % | 12,7 | 9,06 | 8,17 | 7,51 | 6,97 | 6,75 | 6,33 | 6,09 | 5,99 | 4,25 | 4,03 | 2,78 | 2,76 | 2,41 | 2,36 | 2,23 | 2,02 | 1,97 | 1,93 | 1,49 | 0,98 | 0,77 | 0,15 | 0,15 | 0,1 | 0,05 |
- The quick brown fox jumps over the lazy dog — панграма, якая змяшчае ўсе 26 літар англійскага алфавіта.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Is the letter «Y» a vowel or a consonant? . Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2021. Праверана 24 снежня 2020.
- ↑ Robert Lewand. Крыпталагічная матэматыка = Cryptological Mathematics. — The Mathematical Association of America, 2000. — С. 36. — ISBN 5-09-002630-0. і アーカイブされたコピー . Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2008. Праверана 25 чэрвеня 2008. (англ.)