Перайсці да зместу

Ангільберт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ангільберт
Дата нараджэння каля 740
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 814[2][3][…]
Месца смерці
Шануецца 18 лютага
У ліку каталіцкі святы
Дзень памяці 18 лютага
Бацька Nithard[d]
Дзеці Нітгард і Hardouin de Ponthieu[d]

Ангільберт (або Энгельбрэх ці Энгельберт; англ.: Angilbert; каля 740/750 — 18 лютага 814) — абат і хрысціянскі святы[4]. Дзень памяці — 18 лютага.

Вучань выдатнага навукоўца і паэта VIII стагоддзя Алкуіна (735—804), дзякуючы пратэкцыі апошняга быў прыняты пры двары караля Карла I Вялікага, дзе ўзначальваў прыдворную капэлу і, апроч гэтага, выступаў у ролі выхавальніка Піпіна — сына Карла I. Вучань апынуўся годны свайго настаўніка, і неўзабаве Ангільберт, за яго паэтычны талент, атрымаў пры двары мянушку Гамер.

Нягледзячы на тое, што кароль вельмі сурова, часам дэспатычна, ставіўся да сваіх дочак, ён не пярэчыў, калі адна з іх — Берта, стала ў сутнасці грамадзянскай жонкай Ангільберта, і ў іх нарадзіліся два сыны: (Нітгард і Гарнід)[5].

У 790 годзе Ангільберт адправіўся на поўнач Францыі, дзе яму было даручана выконваць абавязкі настаяцеля абацтва Сен-Рык’е, дзе ён і пражыў да самай смерці 18 лютага 814 года і быў пахаваны пры храме Сен-Рык’е. У царкве дагэтуль захоўваюцца яго мошчы.

З лацінскіх вершаў (сабраных Мінем у 99-й частцы «Раtrologie») захаваўся адзін урывак эпасу пра Карла Вялікага, у якім апісваецца сустрэча Карла з Папам Львом III; у іншым вершы ён апісвае сваё хатняе жыццё, у трэцім вяртанне з поля бітвы другога сына Карла.

Зноскі