Леў III (Папа Рымскі)
Леў III | ||
лац.: Leo PP. III | ||
![]() | ||
|
||
---|---|---|
27 снежня 795 — 12 чэрвеня 816 | ||
Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік: | Адрыян I | |
Пераемнік: | Стэфан IV (V) | |
Прафесія: | клерык, ксёндз | |
Нараджэнне: |
750 Рым, Італія |
|
Смерць: |
12 чэрвеня 816 |
|
Пахаванне: | ||
Бацька: | Азупій | |
![]() |
Леў III (лац.: Leo PP. III; 750, Рым — 12 чэрвеня 816) — Папа Рымскі з 27 снежня 795 года па 12 чэрвеня 816 года.
Кардынал-прэсвітар тытулярнай царквы Санта-Сусана. З дзяцінства выхоўваўся ў Латэране. Быў абраны Папам Рымскім 27 снежня 795 года, стаўшы пераемнікам Адрыяна I. З першых жа дзён пантыфікату ўзяў курс на саюз з Карлам Вялікім, якому рымляне, паводле прапановы папы, прысягнулі на вернасць. Гэта азначала, што франскі кароль стаў суверэнам Рыма, а папская канцылярыя стала датаваць свае дакументы гадамі ўступлення ва ўладу караля і папы.
У 799 годзе праціўнікі Льва, сваякі Папы Адрыяна I, паднялі супраць яго мяцеж, абвінавачваючы яго ў распусце і клятвапарушэнні, на яго быў здзейснены напад, яго зацягнулі ў царкву і збілі да крыві, спрабуючы адрэзаць язык і выкалаць вочы. З дапамогай герцага Спалета Леў збег да Карла, які аднавіў яго на папскім прастоле. У падзяку Леў вянчаў Карла імператарскай каронай 25 снежня 800 года.
Пасля смерці Карла Вялікага 28 студзеня 814 года, адбылася новая змова супраць Папы, які жорстка расправіўся са сваімі ворагамі ў Рыме. У 1673 годзе быў кананізаваны каталіцкай царквой, Папам Кліментам X.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў III (Папа Рымскі)