Андрэй Іванавіч Сяржанін
Андрэй Іванавіч Сяржанін | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня (9 верасня) 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1975 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Андрэй Іванавіч Сяржанін (1899—1975) — савецкі хірург.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 верасня (28 жніўня) 1899 года у мястэчку Любань (сёння Мінская вобласць, Беларусь) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1927). Ардынатар клінікі пры кафедры тапаграфічнай, анатамічнай і аперацыйнай хірургіі ММІ (1930—1932). Асістэнт яго хірургічнай клінікі (1932—1936). Асістэнт, дацэнт кафедры агульнай хірургіі ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі (1937—1941). Член ВКП (б). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваенны ўрач. Дацэнт хірургічнай клінікі (1945—1947), загадчык кафедры дзіцячай хірургіі (1947—1950), загадчык кафедры факультэцкай хірургіі (1950—1974) ВДМІ імя М. Н. Бурдэнкі. Адначасова галоўны хірург Варонежа. Доктар медыцынскіх навук (1947). Прафесар (1948)
Памёр 13 красавіка 1975 года. Пахаваны ў Варонежы на Камінтэрнаўскіх могілках.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш за 70 навуковых прац, прысвечаных хірургічнаму лячэнню органаў брушной поласці, пытанням траўматалогіі і ўралогіі, у тым ліку кнігі: «Лячэнне агнястрэльных раненняў суставаў у франтавым раёне» (Мінск, 1947) і іншыя.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1970)
- ордэн Леніна
- два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- ордэн Чырвонай Зоркі (6.3.1943)
- медаль
Зноскі
- Нарадзіліся 9 верасня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Любані
- Памерлі 13 красавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Варонежы
- Пахаваныя ў Варонежы
- Выкладчыкі Варонежскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Хірургі СССР
- Хірургі Расіі