Андрэй Германаў
Андрэй Германаў | |
---|---|
балг.: Андрей Германов | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1981 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | балгарская |
Узнагароды |
Андрэй Ге́рманаў (балг.: Андрей Германов; 17 чэрвеня 1932, с. Цонева , Балгарыя — 1981, Сафія) — балгарскі паэт і перакладчык. Заслужаны дзеяч культуры НРБ[2].
У 1956 годзе ён скончыў Сафійскі ўніверсітэт[2]. Працаваў рэдактарам у газеце «Народна младеж», у выдавецтвах «Народна младеж » і «Български писател», як намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Съвременник » і рэдактарам часопіса «Пламък».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У зборніках паэзіі раскрывае складаны характар і багаты ўнутраны свет сучасніка. Лірыка Германава адметная глыбінёй, драматызмам пачуццяў, высокай культурай слова, дасканаласцю формы[2].
Пераклад твораў славянскай літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Перакладаў творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, М. Танка, Н. Гілевіча, А. Вярцінскага і іншых беларускіх аўтараў. Акрамя таго перакладаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў і пісьменнікаў[2].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1962 — «Работнически влак» (вершы)
- 1964 — «Родов герб» (вершы)
- 1965 — «Равноденствие» (вершы)
- 1967 — «Да ме запомниш» (вершы)
- 1970 — «Преображения» (вершы)
- 1970 — «Като въздишка» (лірыка)
- 1970 — «Мост» (вершы)
- 1974 — «Четиристишия» (вершы)
- 1974 — «Парнас около нас. Дружески шаржове, пародии, епиграми» (у суаўтарстве з Іванам Ніколавым )
- 1975 — «Касцёр на вяршыні» (беларускія пераклады)
- 1976 — «Нови четиристишия»
- 1979 — «Самоубийствено живеем»
- 1981 — «Шаячни момчета» (успаміны)
Пераклады на беларускую мову
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы А. Германава перакладалі Анатоль Вярцінскі, Анатоль Грачанікаў, Алесь Разанаў, Васіль Сахарчук[3], Ніл Гілевіч.
- Касцёр на вяршыні: Выбр. лірыка : Пер. з балгар. мовы / Уклад. і прадм. А. Вярцінскага. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 111с., 1л. партр.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #16176846k // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.
- ↑ а б в г Германов Андрей // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гілевіч Н. Верная вялікім запаветам. — Мн., 1977.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Научете повече за творчеството на Андрей Германов от Своден каталог НАБИС
- Поезия и писма на Андрей Германов, liternet.bg
- Из «Четиристишия» на Андрей Германов Архівавана 6 мая 2007., litclub.com
- «Думи за Андрей Германов», Найден Вълчев, в-к «Литературен форум», броеве 5-9, 2001 г.
- Творы А. Германава на Беларускай палічцы
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі 15 мая
- Памерлі ў 1981 годзе
- Памерлі ў Сафіі
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі
- Выпускнікі Сафійскага ўніверсітэта
- Асобы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Балгарыі
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Балгарыі
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на балгарскую мову
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Заслужаныя дзеячы культуры Балгарыі
- Балгарскамоўныя паэты