Анежская губа
|
Анежская губа | |
---|---|
руск. Онежская губа | |
64°27′07″ пн. ш. 36°32′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 36 м |
Сярэдняя глыбіня | 16 м |
Упадаюць | Анега, Кем, Керэт |
Ане́жская губа (Анежскі заліў) — заліў Белага мора, размешчаны на паўднёвым захадзе ад Архангельска (Расія). Даўжыня 185 км, шырыня 50—100 км, глыбіня да 36 м (у сярэднім 16 м), выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Упадаюць рэкі: Анега, Кем, Керэт і інш. Вышыня прыліваў да 2,72 м, пакрыты лёдам на працягу 185 дзён у годзе. Шмат астравоў, большасць з іх бязлесныя, пакрытыя тундрай з карлікавай бярозай. Самы буйны і вядомы архіпелаг заліва — Салавецкія астравы, дзе размешчаны Салавецкі манастыр. На востраве Кій недалёка ад вусця Анегі размешчаны Анежскі Хросны манастыр. Іншыя буйныя астравы — Мягостраў, Кандостраў, Хедостраў. Заліў звязаны Беламорска-Балтыйскім каналам з Балтыйскім морам.
На ўзбярэжжы гарады і парты: Анега, Кем, Беламорск.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 319. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Онежская губа (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі