Анры Мішо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анры Мішо
Імя пры нараджэнні фр.: Henri Eugène Marie Michaux[3]
Дата нараджэння 24 мая 1899(1899-05-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 1984(1984-10-19)[1][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, паэт, пісьменнік, ілюстратар, фатограф, рысавальнік
Вучоба
  • Брусельскі свабодны ўніверсітэт[d]
Узнагароды

Анры Мішо (фр.: Henri Michaux; 24 мая 1899, Намюр, Бельгія — 19 кастрычніка 1984, Парыж) — французскі паэт і мастак з валонскімі, нямецкімі, іспанскімі каранямі.

У 1925 годзе, пасля пабачанай у Парыжы выстаўкі сюррэалістаў, пачаў займацца жывапісам і графікай. У 1937 годзе першая выстаўка жывапісных работ Мішо адбылася ў галерэі «Бібліятэкі Плеяды» ў Парыжы. У 1954 годзе ў якасці эксперыменту ўпершыню спрабуе мескалін, у 1956 годзе выпускае кнігу нарысаў аб эфектах наркотыкаў «Убогія цуды» з сарака васьмю ўласнымі малюнкамі. Пасля прэміі на венецыянскай Біенале 1960 года першая сусветная рэтраспектыва жывапісу і графікі Мішо адкрылася ў 1964 годзе ў амстэрдамскім музеі Стэдэлейк і жэнеўскай галерэі Мота. У далейшым рэтраспектыўныя выстаўкі не раз праходзілі ў найбуйнейшых музеях і галерэях Парыжа і Бруселя, Вены, Стакгольма і Лісабона, Нью-Ёрка, Манрэаля і Токіа.

Мішо — аўтар кнігі запісак пра Усход «Варвар у Азіі» (1933, у 1941 Борхес пераклаў яе на іспанскую), зборнікаў галюцынатарнай лірыкі і гратэскава-фантастычных вершаў у прозе «Унутраная прастора» (1944), «Жыццё ў шчылінах» (1944), «Тварам да засоваў» (1954), «Вялікія выпрабаванні духу з дадаткам незлічоных малых» (1966), эсэ пра жывапіс і мастакоў «Пераходы» (1950), зборнікаў афарызмаў «Вуглавыя апоры» (1971) і інш., многія з якіх сам ілюстраваў. Ад прысуджанай Мішо нацыянальнай прэміі Францыі па літаратуры (1964) ён адмовіўся.

Зноскі

  1. а б Henri Michaux
  2. Henri Michaux // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в пасведчанне аб смерці — С. 21. Праверана 21 верасня 2022.
  4. Henri Michaux // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.