Перайсці да зместу

Антон Мірановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Мірановіч
польск.: Antoni Mironowicz
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1959(1959-10-30) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, выкладчык універсітэта, рэдактар, грамадскі дзеяч
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук, навуковы прафесар[d][1] (22 красавіка 2002), габілітаваны доктар[2] (29 верасня 1997) і доктарская ступень[d][2] (1 студзеня 1990)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Станіслаў Александровіч[3]
Партыя
Член у

Антон Васілевіч Мірановіч (польск.: Antoni Mironowicz; нар. 30 кастрычніка 1959, г. Беласток, Польшча) — беларускі гісторык у Польшчы, грамадска-культурны дзеяч. Доктар гуманітычных навук габілітаваны (1997), прафесар (1998).

Скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1982). З 1986 выкладаў у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта, потым у Інстытуце гісторыі ў Беластоку (філіял Варшаўскага ўніверсітэта). Старшыня Беларускага асветніцкага таварыства ў Польшчы (1999), першы старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы (1993 — 96), намеснік старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Рэспубліцы Польшча.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю праваслаўнай царквы ў Польшчы і краінах Усходняй Еўропы, беларуска-польскія культурныя сувязі ў эпоху феадалізму, праблемы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Аўтар кніг «Супрасль як культурна-рэлігійны цэнтр у XVI ст.» (1984), «Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI і XVII ст.» (1991), «Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра» (2-е выд. 1997) і інш.

  1. Polish Science Праверана 7 снежня 2022.
  2. а б Polish Science Праверана 17 снежня 2022.
  3. https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=65587 Праверана 5 лютага 2024.