Аперацыя «Айдэр»
Аперацыя «Айдэр» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Эфіопа-эрытрэйская вайна | |||
Дата | 29 мая 2000 | ||
Месца | Міжнародны аэрапорт Асмэра | ||
Вынік | аб’ект атрымаў значную шкоду | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Аперацыя «Айдэр» — умоўная назва авіяцыйнай атакі ВПС Эфіопіі на Міжнародны аэрапорт Асмэра падчас эфіопа-эрытрэйскай вайны 1998—2000 гадоў. Аб’ект адначасова быў і грамадзянскім, і ваенным аэрадромам.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]5 чэрвеня 1998 года эрытрэйскія самалёты MB-339 атакавалі эфіопскі горад Мэкэле. Пад ударам авіяцыі апуніліся адміністратыўныя будынкі, аэрадром, а таксама пачатковая школа Айдэр. Ва ўстанове адукацыі загінулі 53 грамадзянскія асобы[1].
12 мая 2000 года Узброеныя сілы Эфіопіі пачынаюць буйную наступальную аперацыю, падчас якой эрытрэйцы церпяць сур’ёзнае паражэнне. Яны, у сувязі з поспехамі праціўніка, пагадзіліся сесці за стол перамоваў[2]. Бакі дамовіліся сустрэцца 29 мая ў горадзе Алжыр.
Паветраны налёт
[правіць | правіць зыходнік]29 мая, у дзень пачатку мірных перамоваў у Алжыры, ВПС Эфіопіі — відавочна з мэтай узмацніць пазіцыі сваёй дэлегацыі — нанеслі ўдары па эрытрэйскіх гарадах Асмэра, Масауа і Мэндэфэра .
Каля поўдня чатыры эфіопскіх МіГ-23 раптам з’явіліся ў паветранай прасторы над авіябазай і міжнародным аэрапортам у Асмэры. Першым жа ракетным залпам яны пабілі дыспетчарскую вышку, якая ахуталася дымам і пазней цалкам выгарэла. Выканаўшы разварот машыны разбіліся па парах. Адна «двойка» атакавала стаянкі ваенных самалётаў і верталётаў. У гэты час на іх знаходзіліся не менш аднаго МіГ-29УБ і адзін Мі-35. Аднак бетонныя капаніры абаранілі авіятэхніку ад аскепкаў, нягледзячы на тое, што касеты ляглі даволі блізка. Тым часам другая пара скінула бомбы на комплекс будынкаў авіябазы.
У выніку налёту цалкам згарэла сховішча авіяцыйнага паліва, полымя ахапіла частку стаянак самалётаў і верталётаў. Пашкоджанні атрымалі УПП і сістэма энергазабеспячэння. Эрытрэйцы паднялі наўздагон адзін ці два МіГ-29, але не змаглі перахапіць самалёты праціўніка.
Рэакцыя
[правіць | правіць зыходнік]Як заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Эфіопіі генерал-лейтэнант Цадкан Гебрэтэнсэй, удар быў нанесены з мэтай «вывесці з гульні ВПС Эрытрэі ».
Выконваючы абавязкі афіцыйнага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Філіп Г. Рыкер заклікаў эфіопаў надалей устрымацца ад авіяўдараў, у тым ліку — па аэрапорце Асмэры, паколькі праз апошні ідзе асноўны паток гуманітарнай дапамогі Эрытрэі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Vick, Karl (8 June 1998). "SCHOOL ATTACK SHOCKS ETHIOPIANS". Washington Post. ISSN 0190-8286. Праверана 2022-06-06.
- ↑ Коновалов И.П. Войны Африканского Рога. — Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры, 2014 — 192 с. ISBN 978-5-906233-77-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Михаил Жирохов. Война в воздухе на Африканском Роге // Уголок неба : авиационная энциклопедия. — 2004.