Алжырскае пагадненне (2000)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Алжырскае пагадненне
Тып дагавора мірны дагавор
Дата падпісання 12 снежня 2000
Месца падпісання Алжыр г. Алжыр
Падпісалі Мелес Зенаўі і Ісаяс Афеворкі
Бакі Flag of Ethiopia (1996–2009).svg Эфіопія
Эрытрэя Эрытрэя

Алжырскае пагадненне 2000 года — мірны дагавор паміж Эфіопіяй і Эрытрэяй, якім была завержана пагранічная вайна 1998—2000 гадоў. Дакумент падпісаны 12 снежня 2000 года ў горадзе Алжыр.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эфіопа-эрытрэйскі канфлікт 1998—2000 гадоў адбыўся за кантроль над спрэчнымі памежнымі тэрыторыямі. Падзеі пачаліся з уварвання эрытрэйскай арміі на эфіопскую тэрыторыю, чаму папярэднічаў інцыдэнт у пагранічным пасёлку.

У канцы вайны Эрытрэя апынулася на мяжы катастрофы: праціўнік правёў паспяховае наступленне спачатку ў захопленых эрытрэйцамі раёнах Эфіопіі, а затым непасрэдна ў эрытрэйскіх правінцыях. Афіцыйная Асмэра пагадзілася сесці за стол перамоваў, якія пачаліся 29 мая[1]. 18 чэрвеня бакі спынілі баявыя дзеянні і дамовіліся аб усёабдымным мірным пагадненні[2].

Пагадненне[правіць | правіць зыходнік]

У снежні бакі канфлікту сустрэліся для падпісання канчатковай дамовы. У дакуменце краіны абяцалі:

  • Спыніць баявыя дзеянні і пагадзіцца ўстрымлівацца ад пагрозы або прымянення сілы.
  • Паважаць і цалкам выконваць палажэнні пагаднення аб спыненні баявых дзеянняў, падпісанага 18 чэрвеня 2000 года.
  • Вызваліць і рэпатрыяваць усіх ваеннапалонных і ўсіх іншых затрыманых асоб.
  • Забяспечыць гуманнае абыходжанне з грамадзянамі адзін аднаго і асобамі нацыянальнага паходжання адзін аднаго на іх адпаведных тэрыторыях.
  • Вырашыць тэрытарыяльную спрэчку праз міжнародны суд[2].

У пагадненні прапісавалася стварэнне трох камісій, якія бы дапамаглі ўрэгуліраваць усе спрэчкі паміж дзяржавамі. Так, на падставе дагавора, пачалі сваю дзейнасць камісія па ўстанаўленні мяжы (для дэмаркацыі граніцы), камісія па прэтэнзіях (для ацэнкі патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды, нанесенай вайной), а таксама незалежны і бесстаронні орган, прызначаны Генеральным сакратаром ААН для расследавання пачатку канфлікту[3][4].

Подпісы пад пагадненнем паставілі прэм’ер Эфіопіі Мелес Зенаўі і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі. На цырымоніі заключэння дамовы прысутнічалі прэзідэнт Алжыра Абдэль Азіз Бутэфліка, дзяржаўны сакратар ЗША Мадлен Олбрайт, генсек ААН Кофі Анан, генсек Арганізацыі афрыканскага адзінства Салім Ахмед Салім і спецпрадстаўнік ЕС Рына Серы[3].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны ў памежжы быў размешчаны міратворчы кантынгент ААН. Місія мела на мэце пераадоленне наступстваў эфіопа-эрытрэйскага ўзброенага канфлікту і нармалізацыю ўзаемаадносін дзвюх дзяржаў. У складзе міжнародных сіл налічвалася 4 200 чалавек, у тым ліку 3 900 вайскоўцаў, 90 штабных афіцэраў і 210 ваенных назіральнікаў. Разгортванне пачалося ў верасні 2000 года і было завершана ў студзені. Згортванне місіі адбылося ў 2008 годзе[5].

У гэты час міждзяржаўны канфлікт з фазы адкрытага супрацьстаяння перайшоў у закрыты. Бакі перанеслі акцэнт з хуткага ўрэгулявання на доўгатэрміновае рэгуляванне. Выкананне пытання аб заканчэнні тэрытарыяльнай спрэчкі зацягвалася[6]. Міжнародны арбітраж абавязаў бакі падзяліць спрэчную тэрыторыю прыкладна пароўну, але пасёлак Бадмэ, сімвал вайны, пакінуць за эрытрэйцамі[7].

9 ліпеня 2018 года ў Асмэры прэм’ер Эфіопіі Абій Ахмед Алі і прэзідэнт Эрытрэі Ісаяс Афеворкі падпісалі мірнае пагадненне, па якім спрэчныя тэрыторыі пераходзілі эрытрэйцам. Краіны дамовіліся аб аднаўленні дыпламатычных адносін, супрацоўніцтве ў сферы палітыкі, эканомікі, культуры і бяспекі. Падпісанне дакумента азнаменавала заканчэнне стану вайны паміж дзяржавамі[8][9][10][11].

Зноскі

  1. Коновалов И.П. Войны Африканского Рога. — Пушкино: Центр стратегической конъюнктуры, 2014 — 192 с. ISBN 978-5-906233-77-6.
  2. а б Horn peace deal: Full text(нявызн.) , BBC News (11 снежня 2000).
  3. а б Agreement between the Government of the State of Eritrea and the Government of the Federal Democratic Republic of Ethiopia (англ.) . UN Peacemaker (13 снежня 2000). Архівавана з першакрыніцы September 28, 2022.
  4. Greppi, Edoardo; Poli, Ludovica (2021). de Guttry, Andrea; Post, Harry H. G.; Venturini, Gabriella. eds (in en). The 2000 Algiers Agreements. The Hague: T.M.C. Asser Press. pp. 67–88. doi:10.1007/978-94-6265-439-6_4. ISBN 978-94-6265-439-6. https://doi.org/10.1007/978-94-6265-439-6_4. 
  5. Полковник О. Елгазин. Основные итоги миссии ООН в Эфиопии и Эритрее (2010) // Зарубежное военное обозрение : журнал. — 2010. — №10. — С.22-30
  6. Наталья Пискунова. Две стороны одного конфликта : Эфиопия и Эритрея в противостоянии 1998—2000 годов // Космополис : журнал. — № 1(15). — Весна 2006. — с. 148—154.
  7. Zane, Damian. Ethiopia regrets Badme ruling, BBC, 3 April 2003.
  8. gordonua.com Архівавана 17 жніўня 2018. Эфиопия и Эритрея спустя 20 лет после начала войны заключили мирный договор
  9. Эфиопия и Эритрея заключили мирный договор. аиф. Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2018.
  10. РИА Новости Архівавана 31 ліпеня 2018. Конец войне: Эфиопия и Эритрея подписали мирный договор
  11. Allo, Awol. Ethiopia offers an olive branch to Eritrea. Al Jazeera (7 чэрвеня 2018).