Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы
|

На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з’яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!
Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.
Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.
Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:
- Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
- Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
- Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
- Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
- Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі.
Што можа быць недапрацаваным:
- Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
- Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
- Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
- Мова можа быць не да канца дасканалая.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
За — шаблон {{За}};
Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце «
Устрымліваюся» ці «
Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.
Кандыдаты
[правіць зыходнік]Калі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны
Слабавядомая грамадскасці старонка Афганскай вайны. Дзяніс Тубылец Гудзіі (размовы) 16:07, 12 мая 2026 (+03)
Галасаванне
[правіць зыходнік]
За, зрабіла некаторыя карэктывы. Emilia Noah (размовы) 23:51, 26 мая 2026 (+03)
Заўвагі
[правіць зыходнік]Вычытвайце, там страшны аўтапераклад. --JerzyKundrat (размовы) 16:11, 12 мая 2026 (+03)
- Заняўся выпраўленнем. Дзяніс Тубылец Гудзіі (размовы) 16:48, 12 мая 2026 (+03)
- Калі ласка, стварыце элемент Вікідадзеных або прывяжыце артыкул да ўжо існуючага;
- Прастаўце шаблон {{Гэта КДА}} ў навігацыйную табліцу паводле рэкамендацый;
- Добра б было спачатку выставіць на рэцэнзаванне, але гэта так… ўжо поздна. Emilia Noah (размовы) 19:00, 12 мая 2026 (+03)
- Зроблена. Дзяніс Тубылец Гудзіі (размовы) 21:54, 12 мая 2026 (+03)
Завершаныя абмеркаванні
[правіць зыходнік]- З завершанымі абмеркаваннямі можна азнаёміцца ў Архіве абмеркаванняў
Журнал абрання
Да пазбаўлення статусу
Пытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.