Перайсці да зместу

Аркадзь Натанавіч Стругацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аркадзь Натанавіч Стругацкі
руск.: Аркадий Стругацкий
Асабістыя звесткі
Псеўданімы С. Бережков і С. Ярославцев
Дата нараджэння 28 жніўня 1925(1925-08-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1991(1991-10-12)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Натан Залманавіч Стругацкі[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сінхронны перакладчык, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, перакладчык, science fiction author
Гады творчасці 19461991
Жанр навуковая фантастыка
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР

Q130795294? (1981)

Подпіс Выява аўтографа
rusf.ru/abs/

Арка́дзь Ната́навіч Струга́цкі (28 жніўня 1925, Батумі — 12 кастрычніка 1991, Масква) — расійскі савецкі пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык. Працаваў у суаўтарстве з братам Барысам Стругацкім.

Бацька — мастацтвазнаўца, маці — настаўніца. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працаваў на будаўніцтве ўмацаванняў, затым — у гранатнай майстэрні. У канцы студзеня 1942 года разам з бацькам эвакуіраваўся з блакаднага Ленінграда. Цудам выжыў — адзіны з усяго вагона. У Волагдзе пахаваў бацьку. Апынуўся ў горадзе Чкалаў (цяпер — Арэнбург). У горадзе Ташла Арэнбургскай вобласці працаваў на малакапрыёмным пункце, там жа быў прызваны ў армію. Вучыўся ў Акцюбінскім артвучылішчы. Вясной 1943 года быў адкамандзіраваны ў Маскву, у Ваенны інстытут замежных моў. Скончыў яго ў 1949 годзе па спецыяльнасці — перакладчык з англійскай і японскай моў. Быў на выкладчыцкай працы ў Канскай школе ваенных перакладчыкаў, служыў дывізіённым перакладчыкам на Далёкім Усходзе. Дэмабілізаваўся ў 1955 годзе. Працаваў у «Рэфератыўным часопісе», затым рэдактарам у Дзіцячым выдавецтве і Дзяржпалітвыдаце. Апублікаваў 25 раманаў і аповесцяў, апавяданні, некалькі сцэнарыяў. Сумесна з братам прымаў удзел у напісанні сцэнарыяў і працы над фантастычнымі фільмамі, сярод якіх вылучаецца кінафільм «Сталкер» (рэжысёр — А.Таркоўскага).

Быў членам рэдкалегіі розных зборнікаў і перыядычных выданняў: «Свет прыгод», «Бібліятэка сучаснай фантастыкі», «Веды — сіла», з 1985 года — «Уральскі следапыт». Узначальваў метадычную раду па працы з КАФ пры Усесаюзным таварыстве кнігалюбаў, быў членам Усесаюзнага Савета КАФ, затым яго старшыня.

Займаў выбарныя пасады ў секцыі прозы Маскоўскага аддзялення СП РСФСР, Савеце па навукова-фантастычнай і прыгодніцкай літаратуры СП РСФСР, Савеце па фантастыцы і прыгодам СП СССР.

Меў дваіх дзяцей, унукаў. Жыў у Маскве.

Зноскі

  1. а б Аркадий Стругацкий // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.