Аруцюн Тыратуравіч Галенц

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аруцюн Тыратуравіч Галенц
арм.: Հարություն Կալենց
Дата нараджэння 10 красавіка 1910(1910-04-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1967(1967-05-07)[2][1] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Armine Kalents[d][1]
Дзеці Saro Galents[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Уплыў Yegia Gasparyan[d]
Уплыў на Armine Kalents[d]
Узнагароды
Сайт galentz.am
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аруцю́н Тырату́равич Гале́нц (арм.: Հարություն Կալենց) (Каленц, 1910, Кюрун, Асманская Імперыя1967, Ерэван, Армянская ССР) — армянскі мастак і графік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аруцюн Хармандаян (Галенц) нарадзіўся ў горадзе Кюркун Асманскай імперыі ў дваранскай сям'і, што паходзіла з горада Ані. У час генацыда армян 1915 года Аруцюн Галенц асірацеў, дайшоў да Алепа, дзе ў прытулку і захапіўся маляваннем. Мастацкую адукацыю атрымліваў у прыватных майстэрнях, у прыватнасці, у французскага мастака Клода Мішэлье. У 19301946 гг. жыў у Бейруце, стварыў там мастацкую студыю, стаў адным са стваральнікаў Саюза мастакоў Лівана. У чэрвені 1946 года Аруцюн Галенц з сям'ёй, жонкай Армінэ і старэйшым сынам рэпатрыяваўся ў Савецкую Арменію. У 1949 годзе па абвінавачанні ў фармалізме і касмапалітызме ён на тры гады быў выключаны з саюза мастакоў. Меў персанальныя выстаўкі ў Маскве і ў Ерэване.

У ліпені 1962 года ў часопісе «Савецкае мастацтва» быў апублікаваны артыкул Ільі Эрэнбурга пра Галенца. Галенц — адзін з герояў кнігі Андраніка Царукяна «Людзі без дзяцінства…»[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]