Ані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Археалагічная зона Ані*
Site archéologique d’Ani**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Краіна Турцыя
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iii, iv
Спасылка 1518
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2016  (40 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Ані, у сучаснай Турцыі Ані часам завуць Аджаклы па назве суседняй вёскі — разбураны сярэднявечны армянскі горад, размешчаны ў сучасным турэцкім іле Карс, каля мяжы з Арменіяй.

У перыяд з 961 па 1045 год Ані быў сталіцай аднайменнага царства, межы якога ахоплівалі значную частку сучаснай Арменіі і ўсход Турцыі. Горад стаіць на трохвугольным узвышшы, утвораным цяснінай ракі Ахуран і далінай Бастанлар, яго месцазнаходжанне служыла натуральнай абаронай. Ані завуць горадам 1001 царквы[1], праз яго пралягала некалькі гандлёвых шляхоў, а яго рэлігійныя будынкі, палацы і фартыфікацыйныя збудаванні былі аднымі з самых тэхнічна і мастацка дасканалых у свеце[2][3].

Арабскі гісторык XIII стагоддзя Сібт ібн аль-Джаўзі паведамляў, што да спусташэння горада туркамі ў 1064 годзе насельніцтва армянскай сталіцы дасягала 1 мільёна чалавек, з якіх частка была выразана, а з тых, хто выжыў, 500 тысяч былі ўзяты ў палон[4]. У XII стагоддзі Ані наноў быў адбудаваны армянскім княскім родам Закаран і зноў стаў цэнтрам армянскай культуры[5]. Па іншых крыніцах, у XI стагоддзі, на вяршыні развіцця горада, у Ані жылі 100—200 тыс. чалавек[6][7], а горад сапернічаў з Канстанцінопалем, Багдадам і Дамаскам. Ані быў пакінуты пасля землетрасення 1319 года. Анійскія армяне стварылі шэраг калоній далёка за межамі Арменіі[4][8].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Армянскія гісторыкі, у прыватнасці, Егішэ і Лазар Парпецы, упершыню згадваюць Ані ў V стагоддзі[6]. Яны апісвалі Ані як камсараканскую непрыступную крэпасць на ўзгорку. Горад атрымаў назву ад крэпасці і паганскага селішча Ані-Камах, размешчанага ў карынскім рэгіёне Даранагі[6]. Ані таксама некаторы час быў вядомы пад назвай Хнамк арм.: Խնամք, хоць сярод гісторыкаў няма адзінай думкі наконт таго, чаму яго так звалі[6]. Генрых Хюбшман, нямецкі лінгвіст, які вывучаў армянскую мову, выказаў здагадку, што гэта слова можа паходзіць ад слова «хнамель» арм.: խնամել, дзеяслова са значэннем «клапаціцца»

Сталіца Анійскага царства[правіць | правіць зыходнік]

Анійскае царства, каля 1000 года.

Да пачатку IX стагоддзя былыя тэрыторыі Камсараканаў у Аршаруніку і Шыраку, улучаючы Ані, былі ўлучаны ў склад земляў дынастыі Багратыдаў[9]. Іхні сюзерэн, Ашот IV Мсакер[fr] (806—827) атрымаў тытул ішханац ішхана (князя князёў) Арменіі ад Халіфата ў 804 годзе[10]. Першай сталіцай Багратыдаў стаў Багаран, размешчаны прыкладна ў 40 км на поўдзень ад Ані, другой — Шыракаван, у 25 км ад Ані, а ў 929 годзе сталіцай стаў Карс. У 961 годзе Ашот III (953—977) зрабіў сталіцай Ані[11]. У кіраванне Смбата II (977—989) Ані хутка рос. У 992 годзе каталікасат таксама пераехаў у гэты горад. У X стагоддзі насельніцтва горада складала ад 50 да 100 тыс. чалавек[12].

Пік развіцця горада давёўся на доўгае кіраванне Гагіка I (989—1020). Пасля яго смерці завярнулася змаганне за ўладу паміж двума спадчыннікамі, і старэйшы, Аванес-Смбат (1020—1041), атрымаў уладу над Ані. Баючыся нападу Візантыйскай імперыі, ён абвясціў сваім спадчыннікам візантыйскага імператара Васіля II. У студзені 1022 года каталікос Петар адправіўся да Васіля, каб перадаць яму ліст ад Аванеса-Смбата, у якім той прасіў Васіля ўзысці пасля яго на трон[13]. Пасля смерці Аванеса-Смбата (1041) спадчыннік Васіля, Міхал IV, абвясціў уладу над Ані, аднак новы кароль Ані, Гагік II (1042—1045), не падначаліўся яму. Некалькі візантыйскіх войскаў спрабавалі ўзяць горад, але ўсе іх напады былі адбіты. У 1045 годзе, па падгаворванні правізантыйскіх гараджанаў, Ані здаўся Візантыі і ў ім стаў кіраваць грэчаскі губернатар[6].

Культурна-эканамічны цэнтр[правіць | правіць зыходнік]

План горада

Ані спрадвечна ляжаў убаку ад гандлёвых шляхоў, але дзякуючы свайму памеру, моцы і багаццю стаў важным гандлёвым вузлом. Галоўнымі гандлёвымі партнёрамі горада былі Візантыйская і Персідская імперыі, арабы і дробныя народы ў Цэнтральнай Азіі і Расіі[6]. Ані ператварылася ў адзін з самых вялікіх гарадоў свету свайго часу[14].

Рабаванне і спусташэнне[правіць | правіць зыходнік]

Ані падпадаў пад напады візантыйскага войска і быў разрабаваны туркамі. Пра напад візантыйцаў у 1044 годзе армянскі гісторык Вардапет Арыстакес пісаў: «У гэтыя дні рамейскія войскі ў сваім напоры чатырохразова ўрываліся ў Арменію, пакуль мячом, агнём і ўзяццем у палон не звярнулі ўсю краіну ў бязлюддзе. Калі я ўспамінаю пра гэтыя бедствы, дух мой бянтэжыцца, думкі спыняюцца, жах выклікае дрыготку ў руках, і я не ў сілах працягваць аповед, бо горкі аповед мой, ён годны вялікіх слёз!»[15][16].

У 1064 годзе вялікае войска сельджукаў пад камандаваннем Алп-Арслана напала на горад і, пасля 25-дзённай аблогі, выразала яго. Пра свае ўспаміны пра разаніну пісаў гісторык Сібт ібн аль-Джаўзі:

Войскі [Алп-Арслана] уварваліся ў горад і перабілі яго насельніцтва, разрабавалі яго, спалілі, спустошылі і паланілі тых, хто ацалеў ад мяча, і авалодалі горадам. Вуліцы сталі непраходныя ад мноства забітых. Лік палонных быў не менш 500 тысяч. Я захацеў увайсці ў горад і сам убачыў усё гэта і імкнуўся знайсці сабе такі шлях, каб на ім не было забітых, але не знайшоў такога[4].

Садр ад-Дзін ал-Хусайні, «Паведамленні пра сельджукскую дзяржаву, сліўкі летапісаў, што паведамляюць пра сельджукскіх эміраў і васпаноў»

У 1072 годзе сельджукі прадалі Ані Шэдадзідам, мусульманскай курдскай дынастыі. Шэдадзіды ў цэлым вялі мірную палітыку па дачыненні да пераважна армянскага і хрысціянскага насельніцтва горада, узяўшы шлюб з некалькімі шляхетнымі багратыдамі. Калі Шэдадзіды сталі паводзіць сябе нетрывальна, насельніцтва адправіла просьбу пра дапамогу хрысціянскай Грузіі. Грузіны бралі Ані ў 1124, 1161 і 1174 гадах, штораз вяртаючы яго Шэдадзідам.

У 1199 годзе войскі грузінскай царыцы Тамары ўзялі Ані і выгналі Шэдадзідаў, кіраваць горадам былі прызначаны армянскія генералы Закарэ і Іванэ[5]. Новая дынастыя атрымала імя Закараны. Росквіт вярнуўся ў Ані, было адноўлена і пабудавана мноства будынкаў, як фартыфікацыйнага прызначэння, так і цэркваў і іншых грамадзянскіх.

Мангольская імперыя беспаспяхова абложвала горад у 1226 годзе, але праз дзесяцігоддзе яны змаглі ўзяць Ані і знішчылі значную частку насельніцтва. Ані паў у той час, калі шахіншах адсутнічаў у горадзе. Па вяртанні Закараны працягнулі кіраваць горадам, але зараз ужо быўшы васаламі манголаў, а не грузін.

Да XIV стагоддзя Ані кіравалі мангольскія дынастыі Джалаірыдаў і Чабанідаў. Тамерлан узяў Ані ў 1380-х гадах. Пасля яго смерці Кара-Коюнлу занялі тэрыторыю Арменіі, хоць адміністрацыйны цэнтр вобласці перанеслі ў Ерэван. У 1441 годзе армянскі каталікасат быў вернуты ў Эчміядзін. Персідская дынастыя Сафавідаў правілы Ані 1510-х да 1579 года, калі ён перайшоў да Асманскай імперыі. Горад заставаўся ў межах сцен прынамсі да XVII стагоддзя, а потым дамы сталі будаваць за іх межамі.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1905—1906 годзе ў цэрквы Святога Рыгора праводзілі раскопы пад кіраўніцтвам Мікалая Мара.

У першай палове XIX стагоддзі еўрапейскія вандроўнікі адкрылі Ані астатняму свету, апублікаваўшы свае знаходкі ў навуковых часопісах. У 1878 годзе Карская вобласць, улучаючы Ані, была перададзена Расійскай імперыі. У 1892 годзе пачаліся першыя раскопы, якія фундавала Пецярбургская акадэмія навук і праводзіў усходазнавец Мікалай Мар. Раскопы працягваліся да 1917 года. Былі праведзены прафесійныя раскопы, што адкрылі мноства будынкаў; былі зроблены абмеры, знаходкі апісалі ў навуковай літаратуры[17]. Быў зроблены тэрміновы рамонт будынкаў, якія маглі па хуткім часе разбурыцца. У мячэці Мінучыхр і адмыслова пабудаваным будынку каля яе адкрылі музей[18]. У Ані сталі рэгулярна ездзіць жыхары наваколля[19], была нават прапанова адкрыць у горадзе школу, паркі і пасадзіць дрэвы для ўпарадкаванасці Ані[20].

У 1918 годзе Асманская імперыя ўзяла Карс. Калі турэцкае армія падыходзіла да горада, каля 6000 прадметаў былі вывезены з горада археолагам Ашхарбекам Калантарам[en]. Па запрашэнні Іосіфа Арбелі яны папоўнілі калекцыю Ерэванскага дзяржаўнага музея армянскай гісторыі[21].

Мікалай Мар казаў, што ўсё, што засталося ў горадзе, было або выкрадзена, або знішчана[22]. Калі Турцыя здалася, аднаўляць Ані пачалі армянскія спецыялісты, але напад Турцыі на Арменію ў 1920 годзе прывёў да вяртання горада туркам. У 1921 годзе быў падпісаны Карскі дагавор, які замацаваў пераход Ані Турцыі[23].

У маі 1921 года Вялікі нацыянальны сход Турцыі загадаў Кязыму Карабекіру «сцерці помнікі Ані з твару Зямлі»[24]. Карабекір пісаў у мемуарах, што адмовіўся падначальвацца загаду[25], аднак знішчэнне ўсіх слядоў экспедыцыі Мара мяркуе яго выкананне[26].

Сучасны стан[правіць | правіць зыходнік]

Ані — горад-прывід, пакінуты ўжо больш трох стагоддзяў і замкнёны ўсярэдзіне турэцкай мілітарызаванай зоны на мяжы з Арменіяй. За горадам ніхто не сочыць, вандалізм, землятрусы, аматарскія спробы раскопаў і аднаўлення знішчаюць горад[2].

Некамерцыйная арганізацыя Landmarks Foundation[en], якая займаецца аховай святых месцаў, паказвае на тое, што Ані варта бараніць па-за залежнасцю ад юрысдыкцыі[7]. З 2004 года была знята забарона на фатаграфаванне горада[27]. Афіцыйны дазвол для наведвання горада больш не патрабуецца[28].

Міністэрства культуры Турцыі заяўляла пра тое, што збіраецца ахоўваць і аднаўляць горад[3].

У кастрычніку 2010 года выйшла справаздача Global Heritage Fund[en], азагалоўлены «Ратуючы знікаючую спадчыну» англ.: Saving Our Vanishing Heritage, у якім Ані быў пералічаны сярод 12 помнікаў, якім найболей моцна пагражае поўнае знішчэнне, а сярод прычын названы дрэннае кіраванне і марадзёрства[29][30].

World Monuments Fund у 1996, 1998 і 2000 гадах змяшчаў Ані ў спіс ста найболей пагражальных помнікаў. У маі 2011 WMF абвясціў, што пачынае кансервацыю сабора і Царквы Збавіцеля разам з міністэрствам культуры Турцыі[31].

У астраноміі[правіць | правіць зыходнік]

У гонар горада названы астэроід, адкрыты ў 1914 годзе расійскім астраномам Р. Н. Няуйміным.

Панарама[правіць | правіць зыходнік]

Панарама паўночных сцен Ані; красавік 2011 года
Панарама паўночных сцен Ані; красавік 2011 года


У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Пра горад у моманты былой велічы напісана мноства песень і вершаў. «Цеснем Анін у нор мернем» (арм.: Տեսնեմ Անին ու նոր մեռնեմ, «Убачыць Ані і памерці») — знакамітая паэма Аванеса Шыраза. Турэцка-армянскі кампазітар Чэнк Ташкан паклаў яе на музыку[32][33].

Ані — адно з самых папулярных жаночых імёнаў у Арменіі[34].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Hakobyan, Tadevos Kh. (1980). Անիի Պատմություն, Հնագույն Ժամանակներից մինչև 1045 թ. [The History of Ani, from Ancient Times Until 1045], vol. I. Yerevan: Yerevan State University Press, pp. 214–217.
  2. а б Sim, Steven. VirtualANI – Dedicated to the Deserted Medieval Armenian City of Ani. VirtualANI. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2007. Праверана January 22, 2007.
  3. а б "Ani, a Disputed City Haunted by History". The Economist. June 15, 2006. Архівавана з арыгінала 4 снежня 2007. Праверана January 22, 2007. {{cite news}}: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў: |publisher= (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2007. Праверана 4 кастрычніка 2016.
  4. а б в Norwich, John Julius (1991). Byzantium: The Apogee. New York: Viking. pp. 342–343. ISBN 978-0-394-53779-5.
  5. а б Lordkipanidze, Mariam (1987). Georgia in the XI-XII Centuries. Tbilisi: Genatleba. p. 150.
  6. а б в г д е Кафадарян Каро Григорьевич. «Անի» [Ани]Армянская советская энциклопедия, стр. 407—412 (арм.)
  7. а б SACRED SITE. Ani, Turkey. Landmarks Foundation. Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2008. Праверана 22 January 2007.
  8. Adalian, Rouben Paul (2010). Historical Dictionary of Armenia. Lanham, Maryland: Scarecrow Press. p. 83. ISBN 978-0-8108-7450-3.
  9. Whittow, Mark (1996). The Making of Byzantium, 600–1025. Berkeley: University of California Press. pp. 213–214. ISBN 978-0-520-20497-3.
  10. Garsoian, Nina. «The Arab Invasions and the Rise of the Bagratuni (649—684)» in The Armenian People from Ancient to Modern Times, Volume I, The Dynastic Periods: From Antiquity to the Fourteenth Century. Рычард Аванісян (Ed.) New York: Palgrave Macmillan, 1997, p. 146. ISBN 978-0-312-10169-5
  11. Capitals of Armenia: Ani
  12. Redgate, Anne Elizabeth. The Armenians, 2000, p. 210.
  13. Whittow. Making of Byzantium, p. 383.
  14. Joel Mokyr. The Oxford Encyclopedia of Economic History. — Oxford University Press, 2003. — P. 157.
  15. The Battle of Manzikert: Military Disaster or Political Failure. Faculty.uml.edu. Праверана 15 жніўня 2013.
  16. Вардапет Аристакэс. повествование Вардапета Аристакэса Ластиверци, о бедствиях, принесенных нам инородными племенами. — 1072—1087. — С. 82.
  17. Kalantar, Ashkharbek, The Mediaeval Inscriptions of Vanstan, Armenia, Civilisations du Proche-Orient: Series 2 — Philologie — CDPOP 2, Vol. 2, Recherches et Publications, Neuchâtel, Paris, 1999; ISBN 978-2-940032-11-2
  18. Marr, Nicolas (2001). Ani – Rêve d'Arménie. Anagramme Editions. ISBN 978-2-914571-00-5.
  19. Manuk-Khaloyan, Armen. «The God-Borne Days of Ani: A Revealing Look at the Former Medieval Armenian Capital of Armenia at the Turn of the 20th CenturyArmenian Weekly. November 29, 2011. Retrieved March 30, 2012.
  20. Hakobyan, Tadevos Kh. (1982). Անիի Պատմություն, 1045 թ. մինչև անկումն ու ամայացումը [The History of Ani, from 1045 Until its Collapse and Desolation], vol. 2. Yerevan: Yerevan State University Press, pp. 368—386.
  21. Kalantar, Ashkharbek (1994). Armenia from the Stone Age to the Middle Ages. Recherches et Publications. ISBN 978-2-940032-01-3.
  22. Marr, Nikolai Y. "Ani, La Ville Arménniene en Ruines, " Revue des Études Arméniennes. vol. 1 (original series), 1921.
  23. Zohrabyan, Edik A. (1979). Սովետական Ռուսաստանը և հայ-թուրքական հարաբերությունները, 1920—1922 թթ. [Soviet Russia and Armenian-Turkish Relations, 1920—1922]. Yerevan: Yerevan State University Press, pp. 277—280.
  24. Dadrian, Vahakn N. (1986). "The Role of Turkish Physicians in the World War I Genocide of Ottoman Armenians". Holocaust and Genocide Studies. Oxford University Press. 1 (2): 192.
  25. Karabekir, Kazım (1960). Istiklal Harbimiz [Our War of Independence]. Istanbul: Türkiye Yayınevi. pp. 960–970.
  26. Sim, Steven. The City of Ani: Recent History. VirtualANI. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2007. Праверана January 26, 2007.
  27. Sim, Steven. The Permit for Visiting Ani. VirtualANI. Праверана January 22, 2007.
  28. Brosnahan, Tom. Ancient Armenian City of Ani. Turkey Travel Planner. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2007. Праверана January 22, 2007.
  29. Global Heritage in the Peril: Sites on the Verge(недаступная спасылка). Global Heritage Fund (1 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2011. Праверана June 3, 2011.
  30. John Roach (October 23, 2010). "Pictures: 12 Ancient Landmarks on Verge of Vanishing". National Geographic. Архівавана з арыгінала 15 чэрвеня 2011. Праверана June 3, 2011. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  31. Turkish Ministry of Culture and Tourism and World Monuments Fund Collaborate on Historic Conservation Project in Eastern Turkey. World Monuments Fund (1 мая 2011). Праверана November 17, 2011.
  32. Forums / Հայկական Երգերի Շտեմարան / Հայաստան - Կրթական Տեխնոլոգիաների Ազգային Կենտրոն(недаступная спасылка). Ktak.am. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 15 жніўня 2013.
  33. "Ani", A Poem By Hovhannes Shiraz. Yerevan2012.org (16 лютага 2012). Праверана 15 жніўня 2013.
  34. "Which are most common Armenian names?". News.am. 27 August 2012. Праверана 10 August 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • S. Peter Cowe. (2001). Ani: World Architectural Heritage of a Medieval Armenian Capital. Sterling, Virginia: Peeters.
  • Tadevos Kh. Hakobyan. (1980). Անիի Պատմություն, Հնագույն Ժամանակներից մինչև 1045 թ. [The History of Ani, from Ancient Times Until 1045]. Yerevan: Yerevan State University Press.
  • Tadevos Kh. Hakobyan. (1982). Անիի Պատմություն, 1045 թ. մինչև անկումն ու ամայացումը [The History of Ani, from 1045 Until its Collapse and Desolation]. Yerevan: Yerevan State University Press.
  • Raymond Kevorkian. (2001). Ani – Capitale de l'Arménie en l'An Mil.
  • H.F.B. Lynch. (1901). Armenia, Travels and Studies. London: Longmans. ISBN 1-4021-8950-8.
  • Nicolas Marr. (2001). Ani – Rêve d'Arménie. Paris: Anagramme Editions.
  • Vladimir Minorsky. (1953). Studies in Caucasian History. ISBN 0-521-05735-3.
  • Paolo Cuneo. (1984). Documents of Armenian Architecture, volume 12: Ani.
  • Ashkharbek Kalantar. (1994). Armenia from the Stone Age to the Middle Ages.
  • Thomas Allen Sinclair. (1987). Eastern Turkey, an Architectural and Archeological Survey, volume 1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]