Асенні марафон
Асенні марафон | |
---|---|
Жанр | драматычны фільм, кінакамедыя і трагікамедыя |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Масфільм |
Працягласць | 89 хв. |
Краіна | |
Мова | руская |
Год | 1979 |
IMDb | ID 0079679 |
«Асенні марафон»[1] — савецкі фільм 1979 года Георгія Данеліі паводле сцэнарыя, напісанага Аляксандрам Валодзіным на аснове сваёй п’есы «Гароднае жыццё прайдзісвета». Сумная філасофская камедыя пра чалавека, які спрабуе весці падвойнае жыццё і тым самым заганяе сябе ў кут. Выйшаў на экраны ў студзені 1980 года.
У 1981 годзе быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР імя братоў Васільевых.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Ленінград. Андрэй Бузыкін — мужчына сярэдніх гадоў, дасведчаны перакладчык, які супрацоўнічае з выдавецтвам, выкладчык Ленінградскага ўніверсітэта. У асабістым жыцці ён разрываецца паміж жонкай Нінай і маладой палюбоўніцай Алай. Ала любіць яго і хоча, каб ён завёў з ёй дзіця. Немаладая жонка занурылася ў побыт і сямейныя праблемы. Аднак Андрэй не лічыць магчымым змяніць сваё жыццё і працягвае жыць з жонкай, адначасова сустракаючыся з палюбоўніцай, пры гэтым спрабуе падтрымліваць бачнасць нармальных сямейных адносін недарэчнымі тлумачэннямі.
Нерашучасць Бузыкіна, яго няздольнасць сказаць «не» праяўляюцца і ў яго адносінах з калегамі. Напрыклад, па патрабаванні свайго госця, дацкага прафесара Хансена, Андрэй, насуперак жаданню, здзяйсняе ў кампаніі з ім прабежку па раніцах. На працы бяздарная аднакурсніца Варвара бессаромна эксплуатуе талент Бузыкіна і да таго ж умешваецца ў яго асабістае жыццё. Суседу, слесару Харытонаву, Бузыкін, нягледзячы на загружанасць працай, не можа адмовіць, калі той прымушае яго і Хансена паўдзельнічаць у сумеснай папойцы, а потым бярэ абодвух сабутэльнікаў у лес па грыбы. Спазніўшыся прадставіць працу ў тэрмін Андрэй губляе пазіцыі ў выдавецтве і ўніверсітэце. Надакучыла нерашучасць Андрэя і Але, і яна спрабуе парваць з ім.
Дарослая дачка Бузыкіных, якая жыве ўжо са сваёй сям’ёй, разам з мужам (замест хворага гідролага) ляціць у камандзіроўку на два гады на далёкі востраў Жохава (Амдэрма), нават не параіўшыся з бацькамі, што становіцца для яе маці Ніны вялікім хваляваннем. Пасля праводзін дачкі Бузыкін прызнаецца Ніне, што раман скончыўся, але ў размове ненаўмысна згадвае, што быў у выцвярэзніку пасля сумеснай бяседы з мэтай вызвалення Хансена, якога напаіў Харытонаў. Ніна прымае гэта за чарговую хлусню. Пасля ад’езду дачкі Лены і зяця Віктара, сварыцца з ім і сыходзіць з дому.
Пасля гэтага Бузыкін спрабуе будаваць адносіны з навакольнымі больш рашуча. Напрыклад, прыйшоўшы на працу, ён абсякае Варвару, затым адмаўляе студэнту-халтуршчыку, які выпрошвае ў яго залік. Калегу, якога Бузыкін лічыць інтрыганам і непрыстойным чалавекам, ён рэзка заяўляе: «А вось рукі я вам не падам!». Пазней, калі Харытонаў прыходзіць да яго распытаць пра вынікі наведвання выцвярэзніка, Бузыкін выбудоўвае размову так, што той бянтэжыцца.
Вярнуўшыся дадому і выявіўшы, што Ніна сышла, Бузыкін відавочна адчувае палёгку. Але яму тэлефануе Ала, і падчас гэтай размовы нечакана вяртаецца жонка, якая пытаецца Андрэя, ці сапраўды ў яго «там — усё»? Ён адказвае: «Запісваю — заўтра а сёмай на кафедры».
У апошняй сцэне фільма па вуліцы вечаровага мегаполіса сумесна бягуць Хансен і Бузыкін.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]- Алег Басілашвілі — Андрэй Паўлавіч Бузыкін, перакладчык
- Наталля Гундарава — Ніна Еўлампіеўна («Эн-Е»), жонка Бузыкіна
- Марына Няёлава — Ала Міхайлаўна Ермакова, машыністка, палюбоўніца Бузыкіна
- Яўген Лявонаў — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна
- Норберт Кухінке — Біл Хансен, прафесар-славіст з Даніі
- Мікалай Кручкоў — дзядзька Коля, сусед Алы па камунальнай кватэры
- Галіна Волчак — Варвара Мікітаўна («Напярсцяначка»), калега і былая аднакурсніца Бузыкіна
- Вольга Багданава — Лена, дачка Бузыкіных (роля агучыла Наталля Гундарава)
- Дзмітрый Мацвееў — Віктар, зяць Бузыкіных (ролю агучыў Станіслаў Захараў)
- Уладзімір Граматыкаў — Яўген Пташук, сябар Алы.
- Вадзім Мядзведзеў — Шаршаўнікаў, калега Бузыкіна.
- Мікіта Падгорны — Георгій Мікалаевіч Вярыгін, дырэктар выдавецтва
- Уладзімір Пажыдаеў — кіроўца
- Барыслаў Брандукоў — «абаронца» пры ДТЗ
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — артыкул Георгій Данелія