Атрады народнай самаабароны
Атрады народнай самаабароны курд.: Yekîneyên Parastina Gel | |
---|---|
курд.: Yekîneyên Parastina Gel | |
Гады існавання | 2011 — па цяперашні час |
Краіна | Сірыя |
Падпарадкаванне |
Сірыйскі Курдыстан Дэмакратычны саюз |
Уваходзіць у | Дэмакратычныя сілы Сірыі |
Тып | Ваенізаванае фарміраванне |
Колькасць | каля 65 000 чалавек [1] |
Дыслакацыя | Сірыі, Ірак |
Мянушка | YPG |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Дзеючы камандзір | Сіпан Хама |
Вядомыя камандзіры |
Нуджын Дырык (кам. Алепа) Гиван Ібрагім (кам. Камышла) Семшыд Асман (кам. Рос-эль-Айн) Рашна Акіід (кам. Рас-эль-Айн) |
Сайт | ypgrojava.org/english |
Атрады народнай самаабароны (курд.: Yekîneyên Parastina Gel, YPG) — баявое крыло Курдскага вярхоўнага камітэта, якое непасрэдна ўдзельнічае ў сірыйскім узброеным канфлікце. Афіцыйна YPG не звязаны з якой-небудзь пэўнай палітычнай партыяй[2], але дэ-факта з’яўляюцца ў першую чаргу баявым крылом PYD.[3] Сваёй асноўнай задачай ставяць падтрыманне правапарадку і абарону жыццяў грамадзян у рэгіёнах Сірыі, населеных пераважна курдамі.[4]
Станам на снежань 2012 г., YPG складаліся з 8 брыгад. Тады ж Саліх Муслім Мухамад ацаніў агульную колькасць байцоў у 10 тысяч[5]; на канец вясны 2013 г. іх колькасць ацэньвалася ў 15 тысяч[6]. Акрамя курдаў, у радах YPG сустракаюцца таксама арабы, якія расчараваліся ў Свабоднай сірыйскай арміі і дэзерціравалі з яе.[7] Як і ў выпадку з Пешмергай, сярод байцоў фарміраванняў даволі шмат жанчын; у тым ліку ў лютым 2013 года ў горадзе Афрын быў створаны першы цалкам жаночы батальён.[8] Члены атрадаў YPG выбіраюць сваіх камандзіраў прамым дэмакратычным галасаваннем, што родніць атрады з праектамі народнага апалчэння, прапанаванымі тэарэтыкамі анархізму. Паводле слоў байцоў YPG, такім чынам яны дыстанцуюцца ад якой-небудзь партыйнай палітыкі (на гэты момант падобная сістэма не выкарыстоўваецца ніводнай курдскай партыяй), і пазіцыянуюць сябе як «дэмакратычнае народнае апалчэнне».[2]
Удзел YPG у сірыйскім канфлікце пачаўся з сутыкненняў з урадавымі войскамі ў горадзе Кабані ўлетку 2012 года.[4] Ужо ў канцы таго ж года фарміраванні кантралявалі мноства населеных пунктаў на поўначы Сірыі, у тым ліку г. Кабані, Амуда, Афрын і 360 вёсак у іх наваколлях.[9] Пачынаючы з мая 2013 г., YPG таксама вядуць актыўную барацьбу з баевікамі ССА і ісламістамі, выступаючы ў ролі «трэцяй сілы» ў канфлікце.[10][11]
З 2014 года, YPG супрацоўнічае са Свабоднай сірыйскай арміяй у барацьбе з ІДІЛ. Фарміраванні таксама ўваходзяць у аперацыйнае аб’яднанне FSA — Еўфрацкі Вулкан. У лютым 2015 года атрады падпісалі пагадненне з Фронтам Леванта ў Алепа[12].
Зноскі
- ↑ «Will the Islamic State last through 2015?», 4 студзеня 2015 г. (англ.)
- ↑ а б Rozh Ahmad «A Rare Glimpse Into Kurdish Armed Forces in Syria». Rudaaw. 5.08.2012 (англ.)
- ↑ Wladimir van Wilgenburg «Conflict Intensifies In Syria’s Kurdish Area». Syria Pulse (Al Monitor), 5 красавіка 2013 г. (англ.)
- ↑ а б Adib Abdulmajid «Kurds Give Ultimatum to Syrian Security Forces». Rudaaw, 21.07.2012. (англ.)
- ↑ «Interview Salih Muslim: Es gab keinen Kurden-Deal mit dem Regime». Frankfurter Rundschau, 1 снежня 2012 г. (ням.)
- ↑ [1] Архівавана 8 мая 2013. (ар.)
- ↑ David Meseguer «Arabs join Kurdish militia in Aleppo Архівавана 24 лютага 2013.». Ajansa Nuceyan a Firate, 09.02.2013. (англ.)
- ↑ Kurdish women in Syria create first female battalion. Russia Today, 23 лютага 2013 г. (англ.)
- ↑ Victoria Adal «Kurdish muscle flexing». Jerusalem Post, 14 лістапада 2012 г. (англ.)
- ↑ «Clashes Between Kurdish and Jihadist Militants Архівавана 13 ліпеня 2013.», 04 мая 2013 г. (англ.)
- ↑ «Insurgents Declare War on Syria’s Kurds Архівавана 11 лістапада 2013.», 27 мая 2013 г. (англ.)
- ↑ «YPG і JABHAT AL-SHAMIYA падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў Алепа" . », 5 лютага 2015 г. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Атрады народнай самаабароны