Перайсці да зместу

Бітва за Алепа (2012—2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Алепа
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
Карта бітвы за Алепа.
Карта бітвы за Алепа.
Дата 19 ліпеня 201222 снежня 2016
Месца Сцяг Сірыі Алепа
Вынік Перамога ўрадавых войскаў і іх саюзнікаў
Праціўнікі
Сцяг Сірыі Урадавыя сілы
 Іран (з 2013)
 Расія (з 2015)
Саюзныя групоўкі:

і інш.

Свабодная армія Сірыі
Джыхад Ісламарадыкальныя групоўкі:

і інш.

YPG
SDF
Ісламская дзяржава
Сілы бакоў
6 500—8500 чалавек[7][8][9] 6 000—17 000 чалавек
Страты
звыш 2 000 забітых (на 2016 год) звыш 2 000 забітых (на 2013 год)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Алепа — узброенае супрацьстаянне за кантроль над горадам Алепа (Халеб) і яго наваколлем, якое разгарнулася ў 20122016 гг. падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі. Першапачаткова праходзіла пераважна паміж паўстанцамі ўмераных апазіцыйных груповак і ўрадавымі войскамі, а таксама курдскімі баевікамі з атрадаў народнай самаабароны. Паступова сярод антыўрадавых сіл вялікую ролю сталі гуляць радыкальныя ісламісцкія групоўкі, у тым ліку «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава», а ў вайну на баку ўрада ўступілі шматлікія саюзныя щзброеныя групоўкі (у асноўным шыіцкія баевікі з Лівана, Ірака і Афганістана)[10], а таксама ваенныя саветнікі з Ірана. Пасля пачатку ў верасні 2015 года расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі, да падзей у Алепа далучылася Расія, якая распачала наносіць авіяцыйныя і ракетныя ўдары па паўстанцкім і тэрарыстычным групоўкам.

19 ліпеня адначасова ў некалькіх кварталах горада (Салах ад-Дзін, Акрам і Ард ас-Сабаг) пачаліся вулічныя баі[11]. 21 ліпеня паўстанцы (сярод якіх была брыгада «Ліва аль-Таўхід») усталявалі кантроль над раёнам Сакхур[12]. 23 ліпеня баі вяліся ў прадмесцях горада, але на паўночным кірунку атрадам апазіцыі ўдалося прабіцца ў сам Алепа і пачаць штурм мясцовай штаб-кватэры органаў дзяржбяспекі. Акрамя таго, паўстанцы захапілі вайсковую вучэбную часць, размешчаную за 10 км на поўнач[13]. 24 ліпеня з правінцыі Ідліб да Алепа былі накіраваны дадатковыя падраздзяленні сірыйскай арміі (у тым ліку бранятэхніка), а верталёты пачалі наносіць ракетныя ўдары па цэлям у горадзе[14]. 28 ліпеня ўрадавыя войскі пачалі аблогу Алепа. У ходзе баявых дзеянняў баевікі ў гэтым раёне панеслі страты, а сірыйскія вайскоўцы захапілі вялікую колькасць зброі[15].

1 жніўня Місія ААН па назіранні ў Сірыі пацвердзіла, што паўстанцкая групоўка «Свабодная сірыйская армія» ў Алепа мела ў сваім распараджэнні цяжкую зброю, у тым ліку танкі[16].

Станам на 3 кастрычніка, урадавыя сілы ўтрымлівалі тры чвэрці горада[17]. У далейшым баевікі здолелі перарэзаць стратэгічную шашу Дамаск—Алепа ў раёне Марэт-эн-Нума (60 км ад Алепа), за ўсталяванне кантролю над якім пачаліся баі[18].

15 студзеня 2013 года на тэрыторыі ўніверсітэта ў Алепа прагрымелі магутныя выбухі. У выніку выбуху загінулі 80 і былі паранены каля 150 чалавек, сярод якіх былі студэнты і бежанцы (размешчаныя на тэрыторыі ўстановы), абрынуліся сцены трох паверхаў аднаго з універсітэцкіх інтэрнатаў, быў нанесены значны ўрон будынку факультэта прыгожых мастацтваў і архітэктуры.

Па паведамленнях урадавага агенцтва SANA, 19 сакавіка ў раёне Алепа баевікі ўжылі хімічную зброю, выпусціўшы з раёна Нейраб ракету з хімічным рэчывам па раёне Хан аль-Асаль[19]. У сваю чаргу, паўстанцы абвінавацілі ў хімічнай атацы ўрадавыя войскі[20]. У выніку гэтай атакі загінулі 15 чалавек, большасць з якіх — мірныя жыхары[21]. У далейшым колькасць загінулых павялічылася да 16 чалавек, каля 100 пацярпелі[22]. Тып атрутнага рэчыва не ўзгадваўся, аднак пры ўдыханні яно выклікала ўдушша, канвульсіі і смерць. Паколькі прадстаўнікі апазіцыі абвінавацілі ва ўжыванні хімічнай зброі ўрад Сірыі, то ўлады звярнулася да ААН з просьбай правесці расследаванне гэтага выпадку, аднак міжнародная арганізацыя запатрабавала для сваіх экспертаў неабмежаваны доступ у любую кропку краіны, уключаючы ваенныя і сакрэтныя аб’екты, і права на апытанне сведак па сваім меркаванні. На 6 красавіка ўрад Сірыі на такія ўмовы не пагадзіўся[22][23]. У канцы сакавіка газета Sunday Times паведаміла, што па выніках аналізу пробаў глебы, кантрабандна вывезеным з Алепа, «прычынай прычынай трагедыі ... стаў найноўшы слёзатачывы газ»[24]. У чэрвені 2013 «Иностранное военное обозрение», паведаміла пра расследаванне, падчас якога было ўстаноўлена, што баевікі ўжылі зарын[25].

Тым часам баі працягваліся ў раёне Сахур, а таксама на поўнач ад Алепа. Утрымоўваная мяцежнікамі частка горада апынулася пад абстрэлам балістычных ракетам «СКАД». Апазіцыйныя крыніцы паведамілі, што ў выніку абстрэлу «цалкам знесены дзясяткі жылых дамоў». Колькасць загінулых пры абстрэле дакладна не ўстаноўлена. Паведамлялася таксама пра тое, што сірыйская армія выпальвае палі на поўнач ад Алепа[26].

1 лістапада ўрадавыя войскі авалодалі горадам Сафіра на паўднёвы ўсход ад Алепа, выцесніўшы адтуль атрады паўстанцкай Свабоднай сірыйскай Арміі[27]. 11 лістапада ўрадавыя войскі занялі гарады Тэль-Хасель і Тэль-Аран (паміж Алепа і Сафірай)[28].

У 2014 годзе ўзброеныя вылазкі і абстрэлы заходняй частцы Алепа рушылі ўслед за паспяховымі аперацыямі ўрадавых сіл па акружэнню апазіцыйных фарміраванняў на поўначы і ўсходзе горада. Вулічныя баі разгарнуліся ў квартале Масакін-Хананэі. Войскі наступалі ў кірунку плошчы Джандуль і прыгарада Кастыла. На захадзе горада атацы баевікоў падвергліся пасты ў раёне Рашыдын. Ад ракетна-мінамётных абстрэлаў пацярпелі кварталы Эз-Захра, Мейсалун, Хамід, Масакін-Сабіль, вуліца Ніл і муніцыпальны палац у старадаўняй частцы горада. Баевікі ўзарвалі выкапаны пад гандлёвымі шэрагамі ў квартале Хан-эш-Шуна замініраваны тунэль. У выніку абрынуліся сцены мячэці султанаў — унікальнага архітэктурнага помніка XIII стагоддзя[29].

17 лютага ўрадавыя войскі прарвалі блакаду гарадоў Нуболь і Аль-Захра, размешчаных за 30 км на поўнач ад Алепа. Асноўная групоўка высунулася з вёскі Сафат ў бок Хардэтніна, Ратыана і Башкоя[30].

Мяцежнікі прывялі ў дзеянне выбухоўку ў тунэлі, размешчаным пад будынкам спецслужбы. Загінула больш за 30 чалавек[31].

5 красавіка сірыйская апазіцыя збіла Су-22 урадавых войскаў на поўдзень ад Алепа[32].

14 кастрычніка ПКС Расіі (Су-34) уразілі цэлі (рамонтныя майстэрні паўстанцаў) за 13 км ад Алепа[33]. Атака расійскай авіяцыі пачалася з наступлення ўрадавых войскаў у раёне горада. На баку Асада ў гэтай аперацыі прынялі ўдзел экспедыцыйныя фарміраванні з Ірана (Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі) і Лівана (Хезбала)[34]. 16 кастрычніка прыхільнікам Асада атрымалася ўсталяваць кантроль над населенымі пунктамі за 15 км на поўдзень ад Алепа: Эль-Хадэру, Хан-Туман, Абтын і Кадар[35].

25 кастрычніка ўрадавыя войскі пачалі наступленне на заблакаваны ІДІЛ аэрапорт Квайрэс (за 45 км на ўсход ад Алепа)[36]. 11 лістапада ўрадавыя войскі Сірыі пры падтрымцы ПКС Расіі выйшла на Квайрэс[37].

30 лістапада ўсходні фронт сірыйскай арміі наблізіўся да населенага пункта Дэйр-Хафыр (пад кантролем ІДІЛ). Баявыя дзеянні таксама вяліся ў раёне Хан-Туман (паўднёвы прыгарад Алепа), а таксама ў межах горада (кварталы Шэйх-Максуд на поўначы і Рамус на паўднёвым захадзе)[38].

У лютым 2016 года сірыйская армія ў ходзе паспяховага наступлення акружыла Алепа з поўначы, адрэзаўшы баевікоў у горадзе ад забеспячэння з боку турэцкай мяжы[39][40].

4 чэрвеня баевікі з груповак «Фронт ан-Нусра» і «Ахрар аш-Шам» атакавалі курдскі раён Шэйх-Максуд на поўначы горада. У ходзе баёў загінула да 40 чалавек[41]. Улетку 2016 года ўрадавыя сілы засяродзіліся на акружэнні паўстанцаў, якія аселі ва ўсходнім Алепа; у выніку 26 ліпеня ўрадавыя войскі замкнулі кальцо вакол групоўкі паўстанцаў ва ўсходняй частцы горада, заняўшы прамзону Ларамун[42]][43].

28 ліпеня сірыйская армія заняла лагер палесцінскіх бежанцаў «Хандарат» на поўначы ад горада[44].

З 12 верасня па 19 верасня ў краіне працягвалася перамір’е. Увечары 19 верасня адбыўся абстрэл гуманітарнага канвою пад Алепа — ахвярамі сталі 21 чалавек. Абвінаваціўшы ў эскалацыі канфлікту апазіцыю, 22 верасня ўрадавая армія пачала маштабнае наступленне ў горадзе.

21 кастрычніка — гуманітарная паўза з 08:00 да 19:00 па мясцовым часе (паветраныя ўдары былі спынены за два дні да гэтага).

У ходзе наступлення 26—28 лістапада Сірыйская Арабская армія захапіла раён Сакхур і бліжэйшыя раёны, тым самым скараціўшы кантраляваную апазіцыянерамі ва Усходнім Алепа тэрыторыю на траціну[45]. 29 лістапада Сірыйская арабская армія (САА) вярнула кантроль над паўночна-ўсходняй часткай Алепа. 3 снежня баевікі збілі ў небе над усходнім Алепа ўрадавы самалёт L-39[46].

5 снежня быў абстраляны мабільны шпіталь Мінабароны РФ. Загінулі дзве медсястры, быў цяжка паранены галоўны педыятр Мінабароны Расіі. 7 снежня ў Алепа загінуў расійскі ваенны саветнік, палкоўнік Руслан Галіцкі.

15 лістапада, пры падтрымцы масіраваных расійскіх авіяцыйных і ракетных удараў, сірыйская армія пачала фінальнае наступленне па захопу пакінутай (усходняй) частцы горада, праз месяц якое прывяло да калапсу абароны баевікоў і пераходу горада пад кантроль ўрада.

11 снежня стала вядома, што пад кантролем урада Сірыі знаходзіцца 96% тэрыторыі Алепа. 12 снежня сірыйская армія прыступіла да падаўлення апошніх ачагоў супраціву праціўніка. 13 снежня DW са спасылкай на Reuters паведаміла аб капітуляцыі паўстанцаў ва ўсходнім Алепа[47].

15 снежня Алепа быў цалкам заняты Сірыйскай Арабскай Арміяй[48][49], аднак спарадычныя баі ў межах горада працягваліся[50]. Толькі да вечара 22 снежня горад быў канчаткова вызвалены ад баевікоў[51]. У той жа час раён Шэйх-Максуд застаўся пад кантролем курдскіх фармаванняў. Да 22 снежня прадстаўнікі паўстанцкіх груповак былі эвакуіраваны па ўзгадненні з урадам.

Зноскі

  1. а б в 'Aleppo must not fall': US allies to flood city with anti-aircraft missiles. Middle East Eye. 28 September 2016
  2. Saudi support to rebels slows Assad attacks: pro-Damascus sources // Reuters, 6 November 2015
  3. а б Syrian rebels say they receive more weapons for Aleppo battle // Reuters, 19 October 2015
  4. Solomon, Erika. Outside help behind rebel advances in Aleppo (8 жніўня 2016). Праверана 26 August 2016.
  5. France funding Syrian rebels in new push to oust Assad" // The Guardian, 7 December 2012
  6. Syrian army source: rebels make heavy use of TOW missiles // Reuters, 25 November 2015
  7. Syria army to retake Aleppo within 10 days. HaaveruOnline (4 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 7 сакавіка 2013.
  8. Syria: Battle for Aleppo - live updates. The Guardian (29 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 29 ліпеня 2012.
  9. Morris, Loveday. In Syria, Hezbollah forces appear ready to attack rebels in city of Aleppo - Washington Post. Articles.washingtonpost.com (2 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 6 ліпеня 2013.
    Matthew Weaver. Syrian rebels fight Hezbollah in Lebanon - Monday 3 June | World news | guardian.co.uk. Guardian (3 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 6 ліпеня 2013.
    4,000 Hezbollah fighters reach rebel-held Aleppo: FSA | News , Politics. The Daily Star. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 6 ліпеня 2013.
  10. Philip Smyth. The Shiite Jihad in Syria and Its Regional Effects(недаступная спасылка). The Washington Institute for Near East Studies (1 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 13 March 2015.
  11. Fierce fighting in Syria’s Aleppo: activists Архівавана 29 верасня 2018. // «The Daily Star», от 20 июля 2012
  12. Алеппо — сражение за «сирийский Бенгази»
  13. Сирийские повстанцы начали наступление на Алеппо // LENTA.RU от 23 июля 2012
  14. Khaled Yacoub Oweis, Erika Solomon. Syria sends armored column to Aleppo, strikes from air Архівавана 24 кастрычніка 2014. // REUTERS от 24 июля 2012
  15. Обобщение: В Сирии продолжаются столкновения, часть стран закрыла в Сирии свои посольства Архівавана 5 лютага 2016. // «Синьхуа», 29 июля 2012
  16. Сирийская оппозиция располагает тяжелым оружием — миссия ООН по наблюдению в Сирии Архівавана 5 лютага 2016. // «Синьхуа», 1 августа 2012
  17. Несколько взрывов прогремели в сирийском городе Алеппо, сообщают СМИ // РИА «Новости», 3 октября 2012
  18. Виктор Ручкин. Идут ожесточённые бои Архівавана 24 жніўня 2019. // «Красная звезда» от 18 октября 2012
  19. Дамаск обвинил повстанцев в использовании химоружия
  20. Alleged chemical attack kills 25 in northern Syria Архівавана 22 кастрычніка 2014. // REUTERS от 19 марта 2013
  21. Боевики применили химическое оружие в районе сирийской провинции Алеппо, погибли 15 человек // ИТАР-ТАСС от 19 марта 2013
  22. а б МИД РФ осудил применение сирийской оппозицией химоружия в Алеппо // «Российская газета» от 19 марта 2013
  23. ООН срывает расследование химической атаки в Алеппо Архівавана 8 красавіка 2013. // ИноТВ от 6 апреля 2013
  24. Sunday Times: в Сирии применили не ОМП, а сильный слезоточивый газ // NewsRu.co.il, 24 марта 2013 г
  25. О применении химического оружия боевиками к Сирии // «Зарубежное военное обозрение», № 6 (795), июнь 2013. стр. 102
  26. Алеппо обстрелян СКАДами. Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2013. Праверана 9 чэрвеня 2013.
  27. Сирийская армия освободила пригород Алеппо Ас-Сафира
  28. Сирийская армия освободила большую часть селений Тель-Хассель и Ан-Накарин в окрестностях Алеппо
  29. В Алеппо идут ожесточенные бои
  30. Битва при Алеппо: удастся ли переломить ход гражданской войны в Сирии
  31. Вести. Ru: Взрыв у здания разведки ВВС в Алеппо: есть жертвы
  32. Самолет Су-22 ВВС Сирии сбит к югу от Алеппо
  33. Российские ВКС уничтожили мастерские террористов-смертников близ Алеппо
  34. СМИ сообщили о подготовке наступления сирийской армии в Алеппо
  35. Минимум 43 мирных сирийца погибли при наступлении Асада и ВВС России
  36. Сирийский командир: армия Сирии и Хезболла сжимают петлю вокруг аэродрома Кувейрес Архівавана 18 кастрычніка 2016.
  37. Российская авиация помогла сирийцам разблокировать аэродром Квайрес
  38. Оперативная сводка по Сирии за 29 ноября 2015
  39. "Backed By Russian Jets, Syrian Army Closes In On Aleppo". Reuters. 4 February 2016. Праверана 5 February 2016.
  40. "Syrian government forces in north choke opposition supply lines". The Guardian. 5 February 2016. Праверана 5 February 2016.
  41. В боях за квартал Шейх-Максуд в Алеппо погибли 40 человек
  42. Сирийская армия замкнула кольцо вокруг боевиков в восточном Алеппо
  43. Syrian army seizes only road into rebel-held Aleppo // Reuters, 17.07.2016
  44. Сирийская армия освободила лагерь палестинских беженцев Хандарат
  45. bigmir)net. [/world/1041733-Siriiskaya-armiya-zahvatila-strategicheskii-kvartal-v-Aleppo---SMI "Сирийская армия захватила стратегический квартал в Алеппо - СМИ"]. Праверана 2016-11-28. {{cite news}}: Праверце значэнне |url= (даведка)
  46. Боевики сбили сирийский самолет над Алеппо
  47. Повстанцы договорились с правительством Сирии о сдаче восточного Алеппо // DW
  48. Освобождение Алеппо: теперь стреляют только вверх // РИА Новости, 15 декабря 2016
  49. Асад прокомментировал освобождение Алеппо Росбалт, 15 декабря 2016
  50. Алеппо: боевики ушли недалеко, Газета.ru, 16 декабря 2016
  51. Власти Сирии заявили о полном уходе боевиков из Алеппо