Ахімкавічы 1
Выгляд
Вёска
Ахімкавічы 1
|
Ахі́мкавічы 1[1] (трансліт.: Achimkavičy 1, руск.: Ахимковичи 1, польск.: Аchimkowicze) — вёска ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Запрудскага сельсавета.
У 2013 годзўе вёска была перададзена з Комсеніцкага сельсавета ў Ляснянскі[2], які праз год быў перайменаваны ў Запрудскі[3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX ст. адміністрацыйна належала да Магілёўскага павета Чарнаруцкай воласці. Маёнтак знаходзіўся ва ўласнасці Кантаўтаў разам з Запрудзкім, якія валодалі 158 дзесяцінамі зямлі і млынам. Ад 1868 года маёнтак, разам з 146 дзесяцінамі зямлі належаў да Плахоцкіх[4].
Вядомыя ўраджэнцы
[правіць | правіць зыходнік]- Грушэцкі Казімір Міхайлавіч (нар. 1936) — доктар фізіка-матэматычных навук, працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР[5].
- Ласюкоў Прохар Аляксеевіч (1902 — 1970) — генерал-палкоўнік інжынерна-тэхнічнай службы, намеснік галоўнакамандуючага ВПС СССР.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 13 ліпеня 2015.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов 20 декабря 2014 г. № 7-4 О некоторых вопросах административно- территориального устройства Круглянского района Могилевской области
- ↑ Аchimkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / Bronisław Chlebowski. — Warszawa: Kasa im. Józefa Mianowskiego, 1900. — Т. XV, cz. 1. — С. 7.
- ↑ Грушецкий, Казимир Михайлович . НББ. Праверана 3 сакавіка 2019.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Achimkowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 7.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх