Балійская мова
Балійская | |
---|---|
Саманазва | Basä Bali |
Краіны | Інданезія |
Рэгіёны | Балі |
Агульная колькасць носьбітаў | 3690 тыс. (2011) |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | балійскае пісьмо[d] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | бал 078 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | ban |
ISO 639-3 | ban |
WALS | bal |
Ethnologue | ban |
ABS ASCL | 6514 |
Код мовы BPS | 0096 0 |
IETF | ban |
Glottolog | bali1278 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Балійская мова (Basä Bali) — аўстранезійская мова, родная мова балійцаў. Распаўсюджана пераважна ў інданезійскай правінцыі Балі.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Балійская мова належыць да балі-сасакскіх моў малайска-палінезійскай групы аўстранезійскай моўнай сям’і. З сярэднявечча знаходзілася пад значным уплывам яванскай мовы, адкуль запазычвалася пераважна лексіка. Старажытнаяванская літаратурная мова каві выкарыстоўваецца ў рэлігійнай практыцы на Балі і цяпер.
Для балійскай мовы характэрны вялікая колькасць выбухных зычных (8 з 17) і націск на апошні склад.
Вылучаецца шэраг дыялектаў, асабліва моцныя адрозненні ад стандартаў маюць дыялекты дарма лаксана жыхароў суседняга з Балі вострава Пеніда і балі ага, распаўсюджаны ў некаторых горных раёнах Балі. Апошні амаль не зведаў уплыву каві і часам вылучаецца ў асобную мову.
Пагрозы
[правіць | правіць зыходнік]У выніку пашырэння інданезійскай мовы колькасць балійцаў, якія стала размаўляюць на роднай мове ў паўсядзённым жыцці, у наш час паступова скарачаецца.
Пісьмо
[правіць | правіць зыходнік]Балійская пісьмовасць каракан на аснове старажытнаіндыйскага пісьма брахмі вядома з XI ст. і шырока ўжываецца і ў нашы дні. Прыклад запісу на каракан:
У XX ст. таксама распаўсюдзіўся алфавіт тулісан Балі на аснове лацінкі. Ім карыстаюцца ў школьнай адукацыі і сродках масавай інфармацыі.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Balinese language(англ.) |