Баркі (курганны могільнік)
Выгляд
Баркі́ — курганны могільнік крывічоў VIII—IX стст., гарадзішча жалезнага веку і селішча XI—XII стст. каля в. Баркі Полацкага раёна. На могільніку даследавана 9 курганоў, у тым ліку доўгі. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам на грунце. У шэрагу выпадкаў рэшткі крэмацыі змешчаны ў ямцы, накрытай гаршком. Знойдзены ўпрыгожанні — бронзавыя падвескі, грыўня, бранзалеты, шкляныя пацеркі і інш.; ляпныя гаршкі. Доўгі курган — пусты (кенатаф).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Баркі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 308-309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).